Ле́пты, ст.-бел. лепъты, липты ’прыбудоўка да дома’ (з XVI ст.), як і ст.-польск. lepty, lipty, запазычаны са ст.-літ. lieptai, liptai ’лесвіца, сходы на другі паверх’ (Лаўчутэ, Liet. term., 151).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лётніска, лётніско ’аэрадром’ (воран., лях., драг., Сл. паўн.-зах.). Запазычаны з польск. lotnisko ’тс’. У калінк. гаворцы (в. Аўцюкі, Сл. паўн.-зах.) гэта запазычанне было перероблена ў лётнішча (з усх.-слав. суфіксам).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Транса́кцыя ’пагадненне, здзелка’, ’перавод грашовых сродкаў’ (Булыка, СІС). Інтэрнацыяналам, запазычаны праз рускую мову; ст.-бел. транзакцыя ’ўмова’ (1686 г.) запазычана са ст.-польск. transakcyja, якое з лац. trānsāctio ’пагадненне, здзелка’, ’завяршэнне, заканчэнне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Муншту́к ’цуглі’, ст.-бел. мунштукъ, монштукъ, мунтштукъ ’тс’ (XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. munsztuk, monsztuk, якім у суч: ням. мове адпавядае Mundstück ’тс’, ’мунштук’ (Булыка, Лекс. запазыч., 120; Жураўскі, Бел. мова, 62).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Люфт 1 ’гара ў хаце’ (астрав., Сл. ПЗБ). Да люхт (гл.).
Люфт 2 ’зазор паміж часткамі машыны’ (ТСБМ). З рус. мовы, дзе люфт ’тс’ як тэхнічны тэрмін быў запазычаны з ням. Luft ’зазор, шчыліна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Араша́ць 1 ’абвадняць’. Дзеяслоў утвораны з прэфікса а‑ (о‑) і кораня раш‑ (*рос‑), запазычаны з рускай ці паралельна з рускім орошать. Для знач. параўн. польск. orosić ’пакрыць расой’. Гл. раса.
Араша́ць 2, рашаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мадэрава́ць ’уладкоўвацца’, ’дагаджаць’, ’імкнуцца ўцячы’ шальч., швянч., Сл. ПЗБ), ст.-бел. модеровати ’атрымліваць’ (пач. XVII ст.), запазычаны са ст.-польск. moderować ’тс’, ’размяркоўваць, заспакойваць’ (Булыка, Запазыч., 205), якое з лац. moderāri ’кіраваць, стрымліваць, рэгуляваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Манта́шыць ’рваць тузаючы’ (Сцяцк.), мантошыць ’ганяць, біць, знішчаць’ (ТС). Да мяць (гл.) — прасл. męti, якое ў польск. мове атрымала дадатковыя суфіксы ‑t‑os‑, параўн. miętosić, miętusić ’мяць, ціснуць’, з якіх былі запазычаны бел. лексемы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дыя́вал ’д’ябал’ (Нас.). Рус. дья́вол, укр. дия́вол, дія́вол. Усх.-слав. лексемы запазычаны праз ц.-слав. мову прама з грэч. διάβολος ’тс’. Гл. Фасмер, 1, 560; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 225–226. Параўн. д’я́бал.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Заквэ́цаць ’запэцкаць’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. заке́ўзаць ’тс’ (Сл. паўн.-зах.), рус. цвяр. заке́кать ’тс’. Фанетыка бел. слова ўказвае на экспрэсіўны ці запазычаны характар. Ці не звязана з лат. kvept, kvēpināt ’закурваць, закурадымліваць’? Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)