нетыпо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які не мае асаблівасцей, уласцівых якому‑н. тыпу. Нетыповая з’ява. Нетыповы факт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зацьме́нне, -я, н.

1. Астранамічная з’ява, калі адно нябеснае цела або яго цень закрывае другое нябеснае цела.

З.

Месяца.

Сонечнае з.

2. перан. Часовае замарачэнне галавы.

На яго найшло нейкае з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

проціле́гласць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. гл. процілеглы.

2. Прадмет або з’ява, процілеглыя другім, непадобныя да іншых па якіх-н. прыметах.

Адзінства і барацьба процілегласцей.

Ён поўная п. свайму сябру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэвербера́цыя, ‑і, ж.

Спец. З’ява паступовага затухання гуку ў закрытых памяшканнях пасля спынення дзеяння крыніцы гуку.

[Ад лац. reverbo — адкідваю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэлі́кт, ‑а, М ‑кце, м.

Рэч, арганізм або з’ява, якія засталіся як перажыты ад старажытных эпох.

[Ад лац. relictus — пакінуты.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцяжэ́нне, ‑я, н.

У лінгвістыцы — з’ява, пры якой два гукі сцягваюцца ў адзін гук. Сцяжэнне зычных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абло́маўшчына, ‑ы, ж.

Бязволле, лянота, бяздзейнасць як грамадская з’ява. (Ад імя Абломава — героя аднайменнага рамана І.А. Ганчарова.)

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздзельнапо́ласць, ‑і, ж.

Раздзяленне полаў; з’ява, пры якой мужчынскія палавыя органы ўласцівы адным арганізмам, а жаночыя другім.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чужаро́дны, ‑ая, ‑ае.

Чужы, пабочны; неўласцівы, нехарактэрны. Эпігонскі класіцызм ва ўмовах Беларусі .. успрымаўся як з’ява чужародная. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анама́льны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з анамаліяй; які адхіляецца ад нормы, ад агульнай заканамернасці, ненармальны. Анамальнае развіццё. Анамальная з’ява.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)