бла́га,

1. Прысл. да благі.

2. безас. у знач. вык. Пра дрэнныя, неспрыяльныя абставіны, акалічнасці. От прыехала [Галя] ў чужую вёску, і не так ужо тут блага. Ермаловіч.

3. безас. у знач. вык. Пра цяжкі фізічны або душэўны стан каго‑н. Чамусьці Валоку зрабілася блага — ён хіснуўся ад вады. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запярэ́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Выказаць нязгоду з кім‑, чым‑н.; прывесці довад супраць чаго‑н.; запратэставаць. Нават самы душэўны чалавек іншы раз можа сказаць: «Не!» І ўсё, і павернешся кругом, і не запярэчыш ніводным словам. Кулакоўскі. Аксіння Хвядосаўна нечакана і рашуча запярэчыла супроць адной прапановы старшыні. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ураўнава́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.

1. што. Зрабіць аднолькавым па вазе, прывесці ў раўнавагу.

2. перан.; што. Дабіцца раўнавагі, поўнай адпаведнасці ў чым‑н. Ураўнаважыць сілы праціўнікаў.

3. перан.; каго-што. Прывесці ў роўны, спакойны стан; супакоіць. Гутарка ўраўнаважыла ўсхваляванага хлапца. □ Хвілін праз колькі Візэнер ураўнаважыў свой душэўны стан. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нуда́, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Непрыемны душэўны стан, выкліканы немагчымасцю здзейсніць свае надзеі, жаданні; сум, туга. Нярэдка нападала на Хадкевіча нуда, і тады ўся яго істота рвалася да дачкі. Васілевіч. // Непрыемны душэўны стан, выкліканы бяздзейнасцю або адсутнасцю заняткаў, цікавасці да чаго‑н. [Дзеду] на паравозе толькі жыццё, а так ён гіне, нуда яго заядае. Шынклер. [Наталля:] Якая гэта нуда! Сядзі цэлы дзень ды глядзі ў акно, ці хутка .. [Караневіч] будзе ісці. Крапіва.

2. Разм. Нудны чалавек. [Зіна:] — Даўся вам Сямён. Ён жа такая нуда. Шыцік. — Эх, ты, нуда хадзячая! — скрывіўся Віктар. Маўр.

3. Паныласць, маркота. Ветры лютыя. Нудой імгліцца восень. Космы хмар па лужынах паўзуць. А. Александровіч. Зямля пяе, зямля гудзе: — Канец ну дзе, канец бядзе, Канец людскому гору!.. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спако́йна,

1. Прысл. да спакойны.

2. безас. у знач. вык. Ціха. У лесе было спакойна. Якімовіч.

3. безас. у знач. вык. Пра душэўны спакой. На душы ў.. [Аркадзя Цімафеевіча] было спакойна і радасна. Дуброўскі.

4. безас. у знач. вык. Утульна, прыемна. Спакойна будзе тут старому паляўнічаму, — казаў Ігнат. Танк. У будане спакойна мне. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халасця́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да халасцяка, уласцівы халасцяку, халасцякам. Халасцяцкі пакой. □ Цяпер жа Анатолю была магчымасць на нейкі час адцягнуць вяселле і лепш прыгледзецца да сваёй будучай жонкі, якая так нечакана парушыла яго душэўны спакой і мірнае халасцяцкае жыццё. Ваданосаў. [Ніна] параскідала ўсё, дзе халасцяцкім духам пахла, свой парадак павяла. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паго́да ’надвор’е’ (ТСБМ, Касп., Бяльк., Яруш., Клім.), пого́да ’тс’ (Сл. ПЗБ), ’добрае надвор’е’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Мал., КЭС. віл., Янк. БП, ТС, Клім., Інстр. II). Рус. пого́да ’надвор’е’, укр. пого́да ’надвор’е; добрае надвор’е; бура, дождж, снег; пагадненне; міравая’, польск. pogoda ’надвор’е’, чэш., славац. pohoda ’добрае надвор’е; спакой, душэўны камфорт’. У дыялектах заходніх і ўсходніх моў значэнні мяняюцца ад ’добрае надвор’е’ праз нейтральнае ’надвор’е’ да ’дрэннае надвор’е, непагода’ (гл., напр., Талстой, ВЯ, 1963, № 1, с. 33 і наст.). Да год (гл.) (Фасмер, 1, 426).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

балю́ча,

1. Прысл. да балючы (у 2, 3 знач.).

2. безас. у знач. вык., каму-чаму і з інф. Пра фізічны і душэўны боль. Калі мы падышлі да рэчкі, узышло сонца, і снег так заблішчаў, што ажно вачам стала балюча. Хомчанка. Было сорамна, брыдка і балюча да слёз, што ў такі адказны момант не здолеў [Даміра] стрымаць сябе. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаі́ць, гаю, гоіш, гоіць; незак., што.

Залечваць якое‑н. пашкоджанне на целе. Гаіць рану. // Быць сродкам лячэння, мець лекавыя якасці. Многія травы гояць раны. // перан. Супакойваць, сцішаць душэўны боль, пачуццё крыўды і пад. Пацалункі твае Ап’янялі мяне І гаілі душэўныя раны. Журба. Час — надзейны сродак ад усялякага гора. Ён і слёзы высушвае і раны гоіць. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надарва́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад надарваць.

2. у знач. прым. Хваравіта рэзкі, хрыплы; у якім чуюцца душэўны боль, пакуты. Надарваны ахрыплы голас крычаў з цемры: «Народ!.. Сюды!» Броўка.

3. у знач. прым. Змучаны; з душэўным надрывам. А конь гэты — інвалід вайны. Надарваны, скалечаны. Шамякін. Кацярына была адна, з хворай душою і надарваным сэрцам. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)