перыстакры́лы, ‑ая, ‑ае.

1. З перыстымі крыламі. Перыстакрылыя насякомыя.

2. у знач. наз. перыстакры́лыя, ‑ых. Сямейства жукоў, якія маюць па краях крылаў доўгія тонкія валаскі, што нагадваюць пер’е.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́нтур, ‑у, м.

Абрыс, лінія, якая ачэрчвае форму прадмета. Контуры гор вырысоўваліся на гарызонце. Начарціць контуры цела. □ Доўгія стракатыя цені трацілі свае контуры, мякчэлі, расплываліся і знікалі. Дуброўскі.

[Фр. contour.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зняво́ленне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зняволіць.

2. Пазбаўленне волі; знаходжанне пад арыштам. Арыштаван быў і асуджан на доўгія гады турэмнага зняволення таксама і Вальтэр. Анісаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кавы́ль, ‑ю, м.

Травяністая стэпавая расліна сямейства злакавых з вузкімі лістамі і кветкамі, сабранымі ў пушыстыя мяцёлачкі. Пад ледзь улоўнымі павевамі ветру кланяліся, высцілаліся доўгія сцябліны кавылю. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́сечыся і (радзей) вы́секчыся, ‑чацца; зак.

Разм. Стаць карацейшым; выпасці; вылезці (пра валасы). Некалі таўшчэзныя, доўгія, русыя косы Хрысціны патанчэлі, высекліся, выцвілі і страцілі свой ранейшы бляск. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пэ́тлахі груб. ’непрычасаныя валасы’ (дзятл., Сцяшк. Сл.), фразеалагізм згарэць з пэтлахамі ’згарэць датла’ (зэльв., Жыв. сл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад па́тлыдоўгія неахайныя валасы’ (гл. патла́ты) пад уплывам пэ́йсахі ’тс’. (гл. пэйс).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

швы́дкі, ‑ая, ‑ае.

Абл. Хуткі. Разгорнем тэмп работы швыдкі Праз гутаркі і чыткі. Колас. Мігам пранясліся шчаслівыя хвіліны, швыдкія, як маланка, і ў той жа час — доўгія, зацяжныя... Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тушні́ ‘від туфель’ (Касп.). Няясна. Лаўчутэ (Балтизмы, 134) упершыню аднесла слова да балтызмаў, прыняўшы кантамінацыю літ. pùšnysдоўгія боты ў паляўнічых і рыбакоў’ ад puškė́ti ‘брысці па вадзе’ і туфлі (гл.), што малаверагодна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэйс, часцей мн. л. п́эйсы ’валасы на скронях у выглядзе скручаных локанаў, што адпускалі прававерныя яўрэі’ (Нас., Сержп.), ’доўгія пасмы валасоў ля скроняў’, разм. ’раскручаныя доўгія валасы’ (ТСБМ, Жд. 3, Шат., Сл. ПЗБ, Яруш.), ’непрыбраныя, распушчаныя валасы’ (лях., Янк. Мат.; Сцяшк.), пэ́йсахі ’тс’ (Нас., Скарбы, Сцяшк.), пэ́йса ’дзявочая каса’, пэ́йсік ’локан’ (Нас.), параўн. укр. пейс, мн. л. пе́йсидоўгія валасы на скронях у яўрэяў’, польск. pejs, мн. л. pejsy ’тс’, чэш. pejz, pejzy ’тс’, славац. pajes ’тс’. Запазычанне з ідыш pejes < ст.-яўр. pēʼōth ’скроні’ (мн. л. ад pēʼā ’бакі’), гл. Вінер, ЖСт., 1895, 1, 65; Фасмер, 3, 225; Махэк₂, 441; супраць Банькоўскі (2, 524): выводзіць з ням. дыял. мн. л. peissen ’бічыкі’, параўн. ням. peitsche ’пуга, бізун’, што, у сваю чаргу, лічыцца запазычаным са ст.-чэш. bič ’тс’; калі прыняць рэалію ў якасці архаізма, то такое тлумачэнне малаверагоднае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

патане́лы, ‑ая, ‑ае.

Абл. Які стаў тонкім, танейшым. Гаспадар амаль да шыі быў захутаны чырвонай, на ваце, коўдрай, паверх якой прасцёрум былі доўгія патанелыя рукі з дзіўна белымі далонямі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)