Мя́дзеліна ’канюшына палявая, Trifolium campestre Schreb.’, ’дзікая лясная канюшына Medicago sativa’, ’поле, дзе расла люцэрна’ (віц., Кіс.; маладз., Яшк.). З дзяцеліна пад уплывам літ. medelis ’лясок’. Сувязь з літ. словам дапускае Непакупны (Baltistica, 8 (1), 101–102).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казіна́1 ’вельмі жорсткая, дзікая трава’ (стаўбц., Прышч. дыс.). Сувязь з назвай жывёлы відавочная: параўн. іншыя назвы для Nardus stricta: казіная, казліная барада. Структурны адпаведнік — рус. соль-ілецк., чкалаўск. козина ’волас, які выдаляецца з казінага пуху’. Словаўтваральна не вельмі ясна: па аналогіі да казінец можна было б меркаваць аб прыметнікавай утваральнай аснове і адпаведнай суфіксацыі (‑а). Што датычыць старажытнай ‑а‑суфіксацыі, то праславянскія дэрываты ад прыметнікаў з ‑а‑суфіксацыяй адзінкавыя (гл. Слаўскі, SP, 1, 60).

Казіна́2 ’неўрадлівая, забалочаная сенажаць, дзе расце вельмі жорсткая дзікая трава’. (Яшк., Прышч. дыс.). Да папярэдняга слова; аб такім тыпе словаўтварэння параўн. і казінец4.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

звер, ‑а; мн. звяры, ‑оў; м.

1. Дзікая, звычайна драпежная жывёла. Драпежны звер. □ — Мядзведзь! — прахрыпеў Тадэўчык і адскочыў ад агню, каб лепей было з цемры ўглядацца ў звера. Бядуля. / у знач. зб. Сібір багата пушным зверам.

2. Пра вельмі злога, жорсткага чалавека. Ззялі маладзіцу са свету сямейнікі. Свёкар быў звер і скупеча. Брыль.

•••

Глядзець (пазіраць) зверам гл. глядзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляскоўкадзікая лясная яблыня; плод з яе’ (кір., Нар. сл.; чачэр., Мат. Гом.), ляскоўкі ’лясныя яблыкі’ (КЭС, Чыгрынаў). Утворана ад лясковы, якое ад лясок ’гай, невялікі лес’ (гл.). Параўн. ст.-польск. lasko ’тс’, н.-луж. lěsko ’малы ліставы лес’ < lěso ’ліставы лес’, ст.-чэш. les, lesy ’лістота’, ’парасткі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свярбігу́здзікая рэдзька, Bunias orientalis L.’, свербігу́з (Касп., Дэмб. 1), ‘свірэпка, Barbarea Beck.’ (Гарэц., Кіс.). Укр. свербигу́з ‘расліны Bunias L., Torilis enthryscus’, ‘шыпшына’, рус. паўдн. свербигу́з ‘свірэпка’. Паводле Мяркулавай (Очерки, 81), ад кораня сверб‑ і назоўніка гуз (гл.), што тлумачаць раздражненнем задняга праходу, асабліва пладамі шыпшыны (ЕСУМ, 5, 188).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзі́кі, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца на першабытнай стадыі развіцця (пра людзей). Дзікія плямёны. // Не прыручаны, які жыве на волі ў адрозненне ад свойскага (пра жывёл і птушак). Дзікая каза. Дзікія гусі. □ Дзікі япрук рые зямлю ў глухіх закутках. Чорны. Час ад часу пачуеш вурчанне дзікіх галубоў, відаць, таксама стомленых спякотай. Брыль. // Не культываваны, які расце на волі ў адрозненне ад садовага, агароднага (пра расліны). Дзікая канюшына. Дзікая груша. □ Варвара прысела на лаўку ў альтанцы, апавітай дзікім вінаградам. Васілевіч. // Не крануты рукой чалавека; недаступны; нязведаны (пра абшары, прасторы). Дзікія нетры. Дзікія джунглі. Дзікія горы. □ Кіпіць, булькоча вада, старанна варочаючы скрылікі бульбы, а неўзабаве засквірчыць, запахне па-хатняму сала з цыбуляй — адзнака таго, што гэты бераг з усёй сваёй .. дзікай прыгажосцю абжыты гаспадаром, зямлі. Брыль. Бездань сініх вышынь, Дзікай Арктыкі лёд Добра нам вядомы. Колас.

2. Незаселены, неабжыты; глухі, запушчаны. [Зося] мінула гэтае ціхае цяпер, пустое.. дзікае месца. Чорны. — Каб гэты дзікі кут не быў добрым прытулкам для звяроў, — сказаў Віктар, — тады і нам не прыйшлося б тут сядзець. Маўр.

3. Нястрымны, неўтаймаваны, шалёны. Твар .. [Стафанковіча] завастрыўся, вочы глядзелі з дзікай зайздрасцю. Чорны. Дрыжачымі пальцамі зноў замацоўваў Мікола лыжы, у душы яго кіпеў нейкі дзікі гнеў. Навуменка.

4. Які пераходзіць межы нармальнага; неверагодны. Дзікі крык. □ Залямантавала бабка, але тут жа і сціхла, быццам гэты доктар сваімі рукамі зваліў з яе старых знясіленых плеч цэлую гару дзікага болю. Васілевіч. Пра, дзікія .. гулянкі [пана Скірмунта] з нечалавечымі ўчынкамі склаліся жудасныя легенды. Чарнышэвіч. // Жорсткі, зверскі, люты. Дзікае забойства. Дзікая расправа. □ .. [Нор] не хоча вяртацца.. у тую краіну дзікіх законаў.. Бацьку яго лінчавалі, маці памерла, шукаючы работы. Шамякін.

5. Дзіўны, незвычайны, недарэчны. Дзікая думка. □ І ніхто не разважыў, што гэта вясна Напляла дзікіх планаў, каторых не здзейсніць. Глебка.

6. перан. Які дзічыцца, пазбягае людзей; недаверлівы, нелюдзімы. Дзікі хлапчук. □ Мне ўжо і бабы казалі: «Дзікі якісь твой госць. Усё адзін, адзін». Вышынскі.

7. Не звязаны з пэўнай арганізацыяй; нелегальны. — Слухай, Пятро Макаравіч, хто ў нас пазірае за будаўніцтвам прыватных дач? .. Я маю на ўвазе дачы дзікія, што растуць у другіх месцах як грыбы. Шамякін. Пляж зваўся «дзікім», і людзей на ім ніколі не бракавала. Васілёнак.

•••

Дзікае мяса гл. мяса.

Дзікім голасам гл. голас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́бельнік 1, ‑а, м.

Гіст. Спецыяліст па вырабу шабляў. Іван Анісімаў з Глыбокага, Рыгор Стасюкоў з Полацка і іншыя шабельнікі ездзілі ў Астрахань вучыцца рабіць булатныя клінкі. «Звязда». Некалькі сот гараджан прыйшло да ратушы. Былі тут шабельнікі, краўцы, фурманы. Шынклер.

ша́бельнік 2, ‑а, м.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства ружакветных, якая расце на вільготных месцах. Ногі блыталіся ў высокай траве. Асака, дзікая канюшына, шабельнік... Аляхновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́тва ’качка’ (Дразд.), ву́тва зборн. ’качкі’ (парыц., Янк. Мат.), ву́тва, вутва́ ’тс’ (КСТ), укр. утва́, рус. утва́ зборн., славен. ôtva, серб.-харв. у̏твадзікая качка’. Прасл. *ǫty, род. скл. ǫtъve, роднаснае літ. ántis ’качка’, ст.-прус. antis, ст.-інд. ātíṣ ’вадзяная птушка’, лац. anas, anatis (Фасмер, 4, 174, з літ-рай). Гл. вутка, вуціца, вуця.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ка́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Вадаплаўная птушка сямейства качыных з шырокай пляскатай дзюбай і кароткімі шырока расстаўленымі лапкамі. Дзікая качка. Свойская качка. □ Гусі і качкі гнездзяцца над самай вадою. Чорны. З рэзкім посвістам крылаў праляцела чародка качак. Асіпенка.

•••

Ні качка, ні швачка — пра жанчыну, не здатную ні да якой справы.

Няхай яго (яе, іх, цябе, вас) качкі (стопчуць) (жарт.) — выражае незласлівае абурэнне, здзіўленне, захапленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́луб, ‑а; мн. галубы, ‑оў; м.

1. Дзікая або паўсвойская птушка, звычайна з шызым ці белым пер’ем (водзіцца амаль ва ўсіх краінах свету). Лясны голуб. Паштовыя галубы. Разводзіць галубоў.

2. (звычайна пры звароце, часта ў клічнай форме голубе). Разм. Ласкавая назва мужчыны. — Мартыне, мой голубе! вырваўся ты з панскай няволі. Колас. А мой міленькі, голуб сізенькі, коніка сядлае. З нар.

•••

Голуб міру — малюнак белага голуба як сімвал міру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)