пагадава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., заг. пагадуй; каго.

1. Выгадаваць, вырасціць усіх, многіх. — А яшчэ, не дай божа, бацька не вернецца з вайны, то хто дзяцей пагадуе. Лобан.

2. і без дап. Гадаваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́йка, ‑а, н.

Тое, што і яйцо (у 2 знач.). — Ну, дык дай масла, яек і млека!.. — звярнуўся да .. [кабеты].. паляк. Нікановіч. Не прыцэньваючыся, Шарупічы купілі адтопленага малака, ігруш, яек. Карпаў.

•••

Сядзець на яйках гл. сядзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зада́ць, -да́м, -дасі́, -да́сць; -дадзі́м, -дасце́, -даду́ць; -да́ў, -дала́, -ло́, -лі́; -да́й; -да́дзены; зак.

1. што і каму. Даручыць зрабіць што-н.

З. работу.

З. урок.

З. пытанне.

2. што. Вызначыць, указаць.

З. курс караблю.

3. што. Зрабіць, арганізаваць (разм.).

З. баль.

4. што і чаго. Учыніць, нарабіць (чаго-н. непрыемнага; разм.).

З. страху.

З. клопату.

Я ім задам! (выраз пагрозы).

|| незак. задава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лімо́н, ‑а, м.

1. Паўднёвае вечназялёнае пладовае цытрусавае дрэва сямейства рутавых.

2. Авальны плод гэтага дрэва з тоўстай пахучай жоўтай скуркай, кіслы на смак. [Клопікаў:] — Чайку, чайку паспытайце З лімончыкам... Італьянскім... Лімоны ў іх, дай божа. Лынькоў.

[Перс. līmūn.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задзіві́цца, ‑дзіўлюся, ‑дзівішся, ‑дзівіцца; зак.

Разм. Пачаць дзівіцца. // Здзівіцца. Задзівіўся дужа дзед, калі пакуп[нік] пачаў адлічваць яму грошы папяровымі маркамі. Колас. Андрэй задзівіўся і сказаў: — Усе робяць. Дай, гаспадар, і мне якую работу ў рукі. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стру́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад струдзіць.

2. у знач. прым. Тое, што і натруджаны (у 2 знач.). — Ну, дай, маці, руку! — і пацалаваў [Косця] яе шурпатую, струджаную руку. Лынькоў. Як павышэлі струджаныя спіны! Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перады́х, ‑у, м.

Разм. Тое, што і перадышка. Аднак тут у гаворку ўступаецца Чарнушка. — Дай ты чалавеку перадых. Мележ. Потым Цапка нешта нібы скаланула, ён загаварыў хутка, амаль без перадыху. Сачанка. [Дождж] усё лета хвошча без перадыху. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пы́рка ’кукіш’: дай яму пырку (шальч., Сл. ПЗБ). Няясна, магчыма, пераноснае ад нырка ’курыца’ (гл. ныр2), параўн. рус. нырка ’penis’ (гл. Фасмер, 3, 420, ад нырять, пыр, гл. таксама Этимология–1997–1999, 50) і ’курыца’, што звязана з пырыць ’распіраць, пучыць’ (гл.), пра аднакарэнныя пашыраныя асновы *рык‑, *рьпкі‑ і пад. гл. Трубачоў, Зб. памяці Талстога, 1, 312.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ліслі́вец, ‑ліўца, м.

1. Той, хто ліслівіць, схільны да ліслівасці; падлізнік. — Юзік, ну і пуга ў цябе!.. Ого! — прыцмокваючы языком, гаварыў каторы ліслівец і прасіў: — Дай патрымацца хоць... Хадановіч.

2. Разм. Той, хто любіць лашчыцца да каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жыгу́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

Разм. Пякучая крапіва з дробным лісцем. Расло ў мяне вялікае замілаванне да прыроды. Нават крапіву, нават жыгучку, якой, даводзілася, частавалі мяне.. за некаторыя грахі дзяцінства, забаранялася збіваць без дай прычыны пугаю. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)