ара́кул, ‑а, м.

1. Месца, храм, дзе ў Старажытнай Грэцыі, Рыме і краінах старажытнага Усходу жрацы прарочылі ад імя бога. Дэльфійскі аракул. Дадонскі аракул.

2. Бажаство, якое прарочыць; жрэц, што дае адказы, прароцтвы быццам ад імя бога. // перан. Кніжн. Асоба, чые меркаванні прызнацца бясспрэчнай ісцінай, адкрыццём.

3. Уст. Варажбітная кніга.

[Лац. oraculum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апафео́з, ‑у, м.

1. У Старажытнай Грэцыі і Рыме — абрад абагаўлення героя, імператара і інш.

2. Услаўленне, ушанаванне якой‑н. асобы, з’явы і пад. [Паэма П. Броўкі] «Хлеб» — гэта апафеоз мірнай працы сейбіта-хлебароба, паэтызацыя яго штодзённых спраў. Бярозкін.

3. Заключная частка спектакля, канцэрта з удзелам усіх выканаўцаў, у якой услаўляюцца народ, герой, выдатная гістарычная ці грамадская падзея.

[Грэч. apotheosis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ты́ня ‘густыя балотныя зараснікі’: зайшла ў таку тыню, шчо не вубрусці (ТС), ‘гушчар, топкае месца’ (ЛМТ). Верагодна, фанетычны варыянт назоўніка ж. р. тынь4 (гл.), параўн. а тынь, а гушча! (тур., Цыхун, уласн. зап.). Значэнне ‘гушчар’, паводле Мартынава (БЛ, 7, 69–70), пацвярджае паходжанне абодвух варыянтаў ад прасл. *tyti з першасным значэннем ‘густа расці, шчыльнець, мажнець’. Сюды ж, магчыма, і гідронімы Тыня (басейн Гарыні) і Tynionka (басейн Віслы), а таксама тапонім Τουνι (= слав. Tynьje) у паўночнай Грэцыі, апошняе Голамб (МЈ, 40–41, 119) выводзіць з прасл. *tynъ. Пра мажлівыя адпаведнікі гл. Арол, 4, 126.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тырані́я, ‑і, ж.

1. У Старажытнай Грэцыі — праўленне, заснаванае на неабмежаванай аднаасобнай уладзе тырана (у 1 знач.). Апалінарый Феакціставіч расказваў пра Авідзія, пра яго .. нянавісць да тырана. «Полымя».

2. Праўленне, улада, заснаваная на самавольстве і дэспатызме. Многія гады, жыццё цэлага пакалення аддзяляюць нас ад вялікай перамогі, якая выратавала чалавецтва ад жахаў гітлераўскай тыраніі. «Помнікі».

3. перан. Дэспатызм, жорсткасць у адносінах да каго‑н.

[Грэч. tyrannis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панегі́рык, ‑а, м.

1. У Старажытнай Грэцыі і Рыме — надмагільная пахавальная прамова, якая ўслаўляе подзвігі памёршага.

2. Празмерна хвалебны водзыў аб кім‑, чым‑н. [Генадзь:] — Яна [Міхаліна] прамову рыхтуе ў гонар завуча. Урачысты панегірык. Шамякін. // Пра літаратурны твор, які з’яўляецца хвалебным водзывам аб кім‑, чым‑н., пахвалой каго‑, чаго‑н. Панегірыкам, напрыклад, можна назваць рэцэнзію, у якой даецца занадта завышаная.. ацэнка таму ці іншаму літаратурнаму твору. А. Макарэвіч.

[Грэч. panēgyrikos (logos) — прамова на ўрачыстым сходзе.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алімпія́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -пія́д, ж.

1. У Старажытнай Грэцыі: прамежак у 4 гады паміж алімпійскімі гульнямі, які служыў адзінкай летазлічэння.

2. Міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы, якія на ўзор старажытнагрэчаскіх алімпійскіх гульняў праводзяцца раз у чатыры гады.

Белая а. (зімовая).

3. Спаборніцтвы навучэнцаў у вызначаных галінах ведаў.

А. па матэматыцы.

|| прым. алімпія́дны, -ая, -ае і алімпі́йскі, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Алімпійскі медаль.

Алімпійскі агонь (факел, які запальваецца ад сонечных прамянёў у Алімпіі і дастаўляецца эстафетай на месца правядзення Алімпійскіх гульняў; агонь, запалены ад гэтага факела, які гарыць у чашы на працягу Алімпійскіх гульняў). Алімпійскі чэмпіён.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мы́льнік1 ’травяністая расліна Saponaria officinalis L.’ (маг., мін., Кіс.), мыльнянка ’тс’ (Бяльк.). Укр. мильниця, миляк, милянка, мильник, миля ник, мыльнянка, рус. мыльная трава, улада., варон. мыльник, кур. мыльница, польск. mydlnica, mydło, mydelnik, mydłownik, m у de lnica, чэш. mydlice, mydlenice, славац. mydlica ’тс’. Усе да прасл. mydlo, тус!!ьnъ. Названы паводле таго, што корань расліны ўтрымлівае сапанін, і расліна ўжо ў Старажытнай Грэцыі і Рыме, а таксама ў Балгарыі і на Беларусі ўжывалася пры мыцці (Махэк, Jména, 8; Машынскі, Kultura lud., 1, 605; Каламіец і інш., Мовознавство, 4, 1979, с. 24).

Мы́льнік2 ’прылазнік’ (чачэр., Жыв. сл.). Да мыльня (гл.). Суфікс, відаць, паводле рус. предбинник ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тала́нт ’самая вялікая адзінка вагі і грашовая адзінка ў Старажытнай Грэцыі і на Усходзе’ (ТСБМ), ст.-бел. талантъ ’тс’: два таланты (1616 г., Карскі 2-3, 334), талентъ, талантъ ’тс’ (Сл. Скар.). Праз ст.-слав. таланътъ ’тс’ з грэч. τάλαντον з індаеўрапейскім коранем *tel‑ ’падымаць (на вагі), узважваць’, што мела значэнні: ’адзінка вагі ў 26,2 кг’, ’грашова-разліковая, але не манетная адзінка, срэбная або залатая’, ’вагі’. З грэч. τάλαντονлац. talentum (у значэнні грэчаскай меры). Усходнія славяне з XI–XII стст. ведаюць словы талантъ, таланто ў значэннях ’вага і манета ў старажытных грэкаў і рымлян’ і ’талент’ (Сразн., 3, 921; Чарных, 2, 226; Фасмер, 4, 14–15). Гл. та́лент.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ры́тар, ‑а, м.

1. Гіст. Прамоўца і настаўнік тэорыі красамоўства ў Старажытнай Грэцыі і Старажытным Рыме.

2. Кніжн. уст. Прамоўца, які гаворыць прыгожа, напышліва, але малазмястоўна. Ужо не халодны рытар і не ўмоўна-рамантычны паэт наогул, а жывы семнаццацігадовы юнак, прывабны ў сваёй шчырай усхваляванасці, закаханы «так шчыра, і так лёгка, і так сумна» паўстае перад намі. Бярозкін.

3. Вучань ці настаўнік па класу рыторыкі ў старой духоўнай семінарыі.

[Грэч. rhētōr.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́льма, ‑ы, ж.

1. Паўднёвае вечназялёнае дрэва з высокім прамым ствалом і кронай з перыстых або веерападобных лістоў. Разам з дубам, клёнам і вязам падымаліся пальмы. Маўр. Каля акна стаялі вагоны — фікус і пальма. Федасеенка.

•••

Какосавая пальма — высокая пальма з кольчатым ствалом і перыстым лісцем, якая дае плады ў выглядзе вялікіх арэхаў.

Фінікавая пальма — пальма з кронай вялікіх перыстых лістоў, якая дае салодкія плады — фінікі.

Пальма першынства — першае месца ў дасягненні чаго‑н. (ад звычаю ў старажытнай Грэцыі ўзнагароджваць пераможцу ў спаборніцтвах пальмавай галінкай або вянком).

[Лац. palma.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)