зра́нены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зраніць.

2. у знач. прым. Са слядамі ран. Зраненыя грудзі. // перан. Змучаны, спакутаваны. Зраненая душа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зяха́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак.

Разм. Хапаць паветра раскрытым ротам. Жанчыны хапаліся рукамі за грудзі і зяхалі разяўленым ротам, як рыба на беразе. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ня́нё (дзіц.) ’мяса’ (Клім.), ня́ня ’тс’ (Сл. ЦРБ). Тыповае «дзіцячае» слова няяснага, магчыма, гукапераймальнага паходжання, параўн. рус. ня́нягрудзі’, марыйск. ńäńä ’хлеб’, што можа быць звязана з ням‑ням ’есці’ (гл. Фасмер, 3, 94).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ле́ны, ‑ая, ‑ае.

Абл. Лянівы. Варушацца леныя птахі, чысцяць дзюбы аб цёплыя нахохленыя грудзі. Пташнікаў. Неўзабаве ў завулку пачуўся лены брэх, відаць, старога сабакі. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хвата́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Тое, што і хапацца. [Боганчык] бег, угрэўшыся, як у лазні, расшпіліў сарочку і хватаўся ў дзве рукі за грудзі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грудь ж.

1. в разн. знач. гру́дзі, -дзе́й ед. нет;

корми́ть грудью кармі́ць грудзьмі́;

2. (манишка) грудзі́на, -ны ж.;

руба́шка с вы́шитой грудью кашу́ля з вышыва́най грудзі́най;

бить (себя́) в грудь біць (сябе́) у гру́дзі;

грудью проложи́ть себе́ доро́гу грудзьмі́ пракла́сці сабе́ даро́гу.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стесни́ться

1. (тесно сдвинуться) сці́снуцца, сто́ўпіцца;

стесни́ться у вхо́да в теа́тр сці́снуцца (сто́ўпіцца) каля́ ўвахо́ду ў тэа́тр;

2. (ограничить себя в чём-л.) паці́снуцца, абмежава́ць сябе́;

3. перен. (сжаться) сці́снуцца (ад чаго);

грудь стесни́лась тоско́й гру́дзі сці́снула туга́, гру́дзі сці́снуліся ад тугі́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Здух, зду́хавіна1 ’ўпадзіна ў баку каровы’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. амур., кастр. зду́хігрудзі, лёгкія, жывот’, сіб. взду́хи ’лёгкія, грудзі’, валаг. вздух ’бок судна’, укр. зду́хи, зду́ховина, зду́хвина ’месца ў частцы цела паміж рэбрамі і жыватом’ (СУМ, Грынч.), здухи ’газы, што выходзяць з арганізма’ (Жэлях.). Звязана з дух (гл.), адно са значэнняў якога ’дыханне’, відаць, праз прэфіксальна-суфіксальны дзеяслоў *въз‑дух‑а‑ти > *уздухаць > *здухаць, ад якога бязафіксны наз. здухздуха) і з суф. ‑іна здух‑ав‑іна (‑ав‑ прыметнікавы суфікс) са значэннем ’прадмет, для якога адзначанае дзеянне тыповае’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

багні́сты, ‑ая, ‑ае.

З багнішчамі; балоцісты. Куды ні глянь — непраходныя багністыя балоты — вада і лаза. Сачанка. // Уласцівы багне. Тарфянішчаў багністы чад Змяёй у грудзі лез. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

успу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. успух, ‑а; зак.

Павялічыцца ў аб’ёме, апухнуць. Шчака ўспухла. Ногі ўспухлі. □ Дыхаць цяжка, грудзі ўспухлі, Точыць смага, прага піць. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)