зага́слы, ‑ая, ‑ае.
1. Які перастаў гарэць, свяціць; патухлы. Загаслыя галавешкі. Загаслае вогнішча.
2. перан. Стомлены (пра вочы, погляд). Вочы запалі глыбока пад бровы і глядзелі адтуль абыякава, пустыя і загаслыя. Самуйлёнак.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Сазніяць ’падгарэць’ (Касп.). Рус. зне́ять, знеть ’гарэць без пламя, тлець’ < прасл. *znějati, *zněti ’гарэць, тлець’ (аб гэтых формах падрабязна гл. Фасмер, 2, 101; Махэк₂, 717. З роднасных беларускіх форм параўн. зніч, зноіць, прызніяць (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
те́плиться несов.
1. (гореть) гарэ́ць;
2. перен. тлець;
в нём ещё те́плится наде́жда у ім яшчэ́ тле́е надзе́я (спадзява́нне).
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
запалі́ць, -алю́, -а́ліш, -а́ліць; -а́лены; зак.
1. што. Прымусіць гарэць, загарэцца.
З. лямпу.
2. у чым. Падпаліць паліва (у печы).
З. у печы.
3. перан., каго-што. Узбудзіць, натхніць (высок.).
З. слухачоў прамовай.
З. цікавасць да чаго-н.
|| незак. запа́льваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. запа́льванне, -я, н. (паводле 1 знач.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
га́снуць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не; незак.
1. Пераставаць гарэць, свяціць; тухнуць.
Свечка гасне.
2. перан. Слабець, чахнуць, знікаць.
Чалавек гасне ўвачавідкі.
Надзеі г.
|| зак. зага́снуць, -ну, -неш, -не; зага́с, -сла, -ні; пага́снуць, -ну, -неш, -не; пага́с, -сла; -ні і зга́снуць, -ну, -неш, -не; згас, -сла; -ні.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
смыле́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -лі́ць; незак. (разм.).
1. Пячы, балець (ад апёкаў, ран і пад.).
Смылелі папечаныя пальцы.
2. перан. Пра душэўны боль: мучыць, непакоіць.
Смыліць душа па сыне.
3. Слаба, без полымя гарэць; тлець.
Ледзь смыляць у печы сырыя палены.
|| наз. смыле́нне, -я, н. (да 1 знач.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
тлець, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., тле́е; незак.
1. Гніючы, разбурацца; трухлець, парахнець.
Тлее апалае лісце.
2. Гарэць без полымя; слаба падтрымліваць гарэнне.
Асіна не гарыць, а тлее.
3. перан. Існаваць скрыта, слаба праяўляцца дзе-н. (пра жыццё, пачуцці і пад.).
У душы тлела надзея.
|| наз. тле́нне, -я, н.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
пазагара́цца, ‑аецца; зак.
1. Загарэцца, пачаць гарэць — пра ўсё, многае. Пазагараліся хаты. □ Пазагараліся кастры, ад іскры полымя гарыць. Дубоўка.
2. Пачаць свяціцца, блішчаць — пра ўсё, многае. Пазагараліся ліхтары на вуліцах. Пазагараліся зоркі на небе.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Гарэ́лкі ’назва гульні’ (БРС, Бяльк.). Рус. горе́лки ’тс’. Да гарэць ’гарэць’ (гэта слова паўтараецца ў гульні). Гл. Фасмер, 1, 440 (там і апісанне гульні); Шанскі, 1, Г, 132 (некалькі іншае тлумачэнне). Параўн. іншую назву гэтай гульні — гары́пні (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ку́піцца ’тлець, гарэць (пра торф)’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. ку́піць.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)