амбі́цыя, -і, ж.

1. Абвостранае самалюбства, ганарлівасць, фанабэрыстасць.

2. звычайна мн. Прэтэнзіі, дамаганні чаго-н. (неадабр.).

Нічым не абгрунтаваныя амбіцыі.

Кідацца ў амбіцыю — пакрыўдзіўшыся, выказваць незадавальненне, злавацца.

|| прым. амбіцы́йны, -ая, -ае і амбі́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уні́клівы, -ая, -ае.

1. Які пазбягае прама і адкрыта выказваць свае думкі, не прамы, пазбаўлены шчырасці.

У. адказ.

2. Які глыбока ўнікае ў сутнасць справы; праніклівы.

У. чалавек.

Уніклівая думка чалавека.

|| наз. уні́клівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Выклада́ць ’вучыць, займацца педагагічнай дзейнасцю’ (БРС, Гарэц., Яруш., Касп.), ’вымаць’ (БРС, Нас., Гарэц.), ’выказваць (думку), тлумачыць’ (БРС, Нас., Гарэц., Яруш.); ’кастрыраваць’ (Юрч., Шатал.), выклада́ти ’ткаць тэхнікай узорнага ткання’ (Влад.). Гл. кладу, класці. У значэнні ’вучыць, займацца педагагічнай дзейнасцю’ слова з’яўляецца калькай рус. излагать (Крукоўскі, Уплыў, 149); мяркуюць (Гіст. мовы, 2, 142), што значэнне ’выказваць (думку)’ — таксама калька рус. дзеяслова, але хутчэй гэта семантычнае запазычанне з польск. wykładaćвыказваць, тлумачыць’, на што можа ўказваць фіксацыя гэтага значэння ўжо ў Насовіча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бушава́ць, -шу́ю, -шу́еш, -шу́е; -шу́й; незак.

1. Бурна, імкліва выяўляць сваю разбуральную сілу (пра вецер, агонь, ваду).

Полымя бушуе.

Бушуюць хвалі.

2. перан. Бурна выказваць сваё незадавальненне, буяніць (разм.).

Чаго ты бушуеш?

|| наз. бушава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

салідарызава́цца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца; зак. і незак.

Кніжн. Выказаць (выказваць) сваю салідарнасць з кім‑, чым‑н. Салідарызавацца з міжнародным вызваленчым рухам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

излива́ть несов. (чувства) выліва́ць; выка́зваць; раскрыва́ць; спавяда́цца; (проливать) праліва́ць;

излива́ть ду́шу раскрыва́ць душу́ (спавяда́цца);

излива́ть свой гнев выліва́ць свой гнеў;

излива́ть благода́рность выка́зваць падзя́ку;

излива́ть слёзы праліва́ць слёзы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пашурмава́ць, шурмавацьвыказваць незадавальненне, лаяцца’ (дзярж., Нар. сл.). Балтызм. Параўн. літ. šurmulys ’шум, гамана, крык’, šurmuliuoti ’шумець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дара́дчы, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з правам толькі выказваць сваё меркаванне аб справе, але не выносіць рашэння аб ёй. Дарадчы голас. Дарадчы орган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набале́лы, -ая, -ае.

1. Які стаў вельмі балючым ад працяглага болю.

Набалелая рана.

2. перан. Які стаў вельмі адчувальным ад доўгіх пакут.

Крык набалелай душы.

3. перан. Які даўно наспеў і патрабуе неадкладнага вырашэння.

Набалелае пытанне.

Выказваць набалелае (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго, чым.

Выказваць каму-н. дакор, нездавальненне чым-н., абвінавачваць у чым-н., асуджаць за што-н.

П. куском хлеба.

П. каго-н. у баязлівасці.

|| аднакр. папракну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)