бушава́ць, -шу́ю, -шу́еш, -шу́е; -шу́й; незак.

1. Бурна, імкліва выяўляць сваю разбуральную сілу (пра вецер, агонь, ваду).

Полымя бушуе.

Бушуюць хвалі.

2. перан. Бурна выказваць сваё незадавальненне, буяніць (разм.).

Чаго ты бушуеш?

|| наз. бушава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)