абудзі́цца, абуджу́ся, абу́дзішся, абу́дзіцца; зак.

1. Тое, што і прачнуцца.

А. на досвітку.

А. ад крыку.

2. перан. Ажывіцца, напоўніцца шумам, гоманам.

Вуліца абудзілася ад начной цішыні.

Прырода абудзілася да новага жыцця.

3. перан. Узнікнуць, выявіцца (пра пачуцці, уласцівасці, якасці).

Абудзілася пачуццё адказнасці за справу.

4. Вярнуцца да жыцця, дзейнасці, аднавіць жыццёвыя працэсы.

Прырода абудзілася да новага жыцця.

|| незак. абуджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўмёртвы, ‑ая, ‑ае.

1. Блізкі да смерці, амаль мёртвы. // перан. Амаль бязлюдны, пусты. Паўмёртвая вуліца. // Часткова засохлы, завялы (пра расліны).

2. перан. Які страціў сілы ад якога‑н. непрыемнага адчування, пачуцця. Паўмёртвы ад страху.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́міна, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і яма. Вуліца была ў ямінах, калдобінах. Хведаровіч. Стаялі тут яміны з вадою, нібы хтосьці выканаў студні. Бядуля. Пад рудой шчацінай не відаць былі ўпалыя яміны шчок. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камяні́сты, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты, усыпаны каменнем, з вялікай колькасцю камення. Камяністае поле. Камяністае дно. Камяністая глеба. □ Калёсы трасуцца па камяністай дарозе, барабаняць. Скрыган. Гліністая вуліца паволі спаўзала да ракі, дзе абрывалася высокім камяністым берагам. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

катэ́дж, ‑а, м.

Невялікі жылы дом у прыгарадзе, рабочым пасёлку і пад., звычайна з мансардай і зямельным участкам. На ўзлессі, каля самай Дзвіны, з’явіцца яшчэ адна вуліца, забудаваная прыгожымі катэджамі для лепшых рабочых будоўлі. Грахоўскі.

[Англ. cottage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лагчы́на, ‑ы, ж.

Нізкае месца сярод адхонных схілаў; нізіна. Спусціцца ў лагчыну. □ Вуліца праходзіла такою лагчынаю, што вясной у час паводкі рабілася як рака. Чарнышэвіч. Хмызняк адыходзіў у балотную лагчыну на той бок Пнівадкі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбарані́ць, ‑раню, ‑роніш, ‑роніць; зак., каго-што.

Разняць, развесці (тых, хто ўступіў у бойку). Макарчык нарабіў енку, збеглася ўся вуліца, і іх разбаранілі.. Адамчык. З цяжкасцю ўдалося мужчынам разбараніць іх, утаймаваць дзве нечалавечыя злосці. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шасце́ць, ‑ціць; незак.

Абл. Шастаць (у 1 знач.). Шасцяць у калоссі сярпы, Сцяною дабро залягло. Купала. Ідзе падарожніца хутка, Сукенка ад ветру шасціць. Калачынскі. Вечар быў цёплы, вуліца пустая, таямнічая, загадкава шасцелі лісцем таполі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаўмёртвы, ‑ая, ‑ае.

1. Блізкі да смерці; напаўжывы. Напаўмёртвы чалавек. // перан. Амаль бязлюдны, пусты. Напаўмёртвая вуліца. // Часткова засохлы, завялы (пра расліны). Напаўмёртвае дрэва.

2. перан. Які страціў сілы ад якіх‑н. перажыванняў. Напаўмёртвая ад страху жанчына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыка́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Раскошны, багаты, пышны. Шыкарнае ўбранне. □ А колькі тых гасцініц на самую розную цану, вельмі вялікіх і шыкарных і самых скромных і даступных! Гарэцкі. Вуліца міру.. Самая шыкарная вуліца Парыжа... Мележ. Амаль на кожнай старонцы [часопіса] — шыкарныя легкавыя аўтамабілі. Каваленка. // Які мае элегантны, фарсісты выгляд (пра людзей). Адно толькі моладзь — паненкі, панічы і маладое шыкарнае афіцэрства з’яўлялася ў значнай ступені аўтаномнай у гэтым сэнсе. Колас.

2. Надзвычай добры; вельмі прыгожы; цудоўны. Удзень ідзе .. [Алена] ў вёсачку, а адтуль варочаецца пад вечар з шыкарным букетам кветак. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)