каўне́рык, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да каўнер; маленькі, вузкі каўнер. Салдаты прыхарошваліся: хадзілі ў начышчаных да бляску ботах, з беленькімі падшыўнымі каўнерыкамі. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прара́н, ‑а, м.

Спец. Праход, пакінуты ў плаціне да поўнага перакрыцця ракі. Прыціснутая перамычкай да левага берага, ляцела Ангара скрозь вузкі праран. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капіля́р, ‑а, м.

1. Трубачка з вельмі вузкім унутраным каналам. // Усякі невялікі вузкі канал (напрыклад, у порах глебы, дрэва).

2. Самы тонкі крывяносны сасуд.

[Ад лац. capillaris — валасяны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трэ́нчыквузкі раменьчык, прывязка’ (ТСБМ). Гл. трынчык.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

астэ́нік, ‑а, м.

1. Чалавек, будове цела якога характэрны высокі рост, хударлявасць, доўгая шыя, выцягнуты чэрап, вузкі, рэзка акрэслены твар.

2. Чалавек, які пакутуе ад астэніі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абру́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Вузкі драўляны ці металічны вобад, які набіваецца на бочку, кадушку і пад. для змацавання клёпак.

2. Сагнутая ў кольца пласціна (або стрыжань, прут і пад.).

Гімнастычны а.

3. Упрыгожанне, якое надзяецца на галаву.

Залаты а.

|| прым. абру́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прале́зці, -зу, -зеш, -зе; -ле́зь; зак.

1. Улазячы, прасоўваючыся, з цяжкасцю пранікнуць куды-н.

П. цераз вузкі праход.

2. перан. Абманам і хітрасцю пранікнуць куды-н., дабіцца добрага, выгаднага становішча (разм.).

П. ў высокія чыны.

3. Улезці, прасунуцца.

Шафа тут не пралезе.

|| незак. прала́зіць, -а́жу, -а́зіш, -а́зіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абвалі́цца, ‑валюся, ‑валішся, ‑валіцца; зак.

Абрынуцца, разбурыцца, паваліцца. Столь абвалілася. □ Толькі жанчыны прайшлі, як абвалілася сцяна і загарадзіла вузкі завулак. Гурскі. // Адарвацца, абсыпацца. Са сцен абваліўся тынк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вузы́р ’камель снапа’ (Сцяц.). Гл. гузы́р ’тс’ з заменай г на в у выніку атаясамлівання першага гука з пратэзай. Клец. вузы́рвузкі канец бервяна’ (Нар. лекс.) у выніку народна-этымалагічнага збліжэння з вузкі або самастойнае ўтварэнне ад таго ж кораня па тыпу пухір.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бруя́, ‑і, ж.

Вузкі бруісты паток вады; цурок. Неўгамонныя тры крыніцы б’юць, З першай — саснякі баравыя п’юць, А ў другой, крутой, веснавой бруі, Галасы свае мыюць салаўі. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)