запілава́ць сов.

1. (начать пилить) запили́ть;

2. (сделать пилой надрез) запили́ть;

з. ву́гал — запили́ть у́гол

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мыса́ты ’заточаны не на востры вугал’ (слуц., Нар. словатв.), смал. мысатый нож ’нож з вострым канцом’. Да мыс (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́стулвугал, атрыманы ў выніку расхілення ножак цыркуля’, ’адтуліна, шчыліна пры расчыненым вакне, дзвярах, росчын’ (ТСБМ). Да растулі́ць, туліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пло́скі пло́ский;

~кая паве́рхня — пло́ская пове́рхность;

п. друкполигр. пло́ская печа́ть;

п. ву́галмат. пло́ский у́гол

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мнагагра́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае некалькі граней. Мнагагранны вугал.

2. перан. Які ахоплівае розныя бакі чаго‑н.; рознабаковы. Як дасканалы твор мастацтва паэма «Сымон-музыка» мнагагранная ў сваім змесце. Перкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́галка ’грэбля праз балота’ (Жд., 2). Няясна. Магчыма, ад ву́гал ’частка сушы, якая вуглом уразаецца ў балоцістае месца або сенажаць’ (Яшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карнаву́гал ’круглая упадзіна сярод поля, якая арэцца пазней, бо ў ёй доўга вясной стаіць вада’ (Яшк.). Відавочна, складанае слова: карна‑вугал. Другая аснова празрыстая. Яе значэнне ’асобная частка поля’. Што датычыцца першай, то яна ўваходзіць у склад іншых слоў, сярод які* найбольш распаўсюджанае карнавухі (гл.) ’з алрэзанымі вушамі’. Параўн. таксама карнаткі (гл.), гл. карпаць. Такім чынам карпавугал мела першаснае значэнне ’адрэзаны вугал, адрэзаная частка поля’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каве́нніквугал каля печы’ (Мат. Гом.), ’палка, на якую насаджана качарга’ (Нар. словатв.), ковэннік ’тс’ (браг., лун., Шатал.), кувеннік ’тс’. Да кавяня́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папрадава́ць, ‑даю, ‑даеш, ‑дае; зак., каго-што.

Прадаць усё, многае або ўсіх, многіх. Першыя пасляваенныя невялікія хаты змагароўцы папрабавалі ў суседні .. раён, а сабе замест іх збудавалі прасторныя дамы пад гладкі вугал. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падваро́тніца, ‑ы, ж.

Дошка, якая закрывае шчыліну паміж варотамі (радзей дзвярамі) і зямлёй. Бацька ў доўгім кажусе, перацягнуты рамянём, вымае падваротніцу і адчыняе вароты. Брыль. [Іван і Шмігельскі] абышлі вугал гумна, пераступілі цераз падваротніцу бакавых дзвярэй. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)