апанятава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

У прысутнасці панятых вызначыць памеры і ступень якой‑н. шкоды, скласці акт. [Ляснік Якаў:] — Гэтакую сасонку зваліць. Каб заўтра квіток купіў у канторы, а то прыйду апанятую! Лобан. — Апанятаваць тое ворыва трэба, — прапанаваў Якім. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́ля1 ’драматычны вобраз акцёра’, ’поўны тэкст з п’есы слоў адной дзеючай асобы’, ’работа, занятак’, ’значэнне, ступень удзелу, мера ўплыву’ (ТСБМ, Байк. і Некр.). З польск. rola ’тс’, якое (праз ням. Rolle) з франц. rôle ’роль’, ’спіс’ < лац. rotulus ’папяровы скрутак з тэкстам акцёра’ (Праабражэнскі, 2, 212; Фасмер, 3, 498; Брукнер, 462; БЕР, 6, 315).

Ро́ля2 ’земляробства’, ’ралля’, ’узаранае поле’ (Нас.), (весня́на) ро́ля ’ралля, веснавое ворыва’ (івац., ЛА, 2), ст.-бел. рольѧ ’тс’ (Альтбаўэр). Укр. рілля́ ’узаранае поле, ралля’, рус. паўд. ро́лия, ро́лья, ро́ля ’ралля, час ворыва’ (Даль), стараж.-рус. ролия ’ралля, ворыва, земляробства’; польск. rola ’апрацоўваемая зямля’, палаб. rülʼă ’узаранае поле’, н.-луж., в.-луж. rola ’ралля’, паўд.-чэш., ходск. rolí, мар. rolʼa ’ворная зямля’, славац. rolʼа ’поле’, ralʼa ’сялянская сядзіба, участак’, славен. rál ’ралля’, râlворыва’, ’час ворыва’, ’узараная зямля’, ’мера плошчы’; харв. rȁl ’мера зямлі 0,73 га’ і orál ’мера зямлі 2519 м²’, ’узаранае поле’; стараж.-рус. раль ’поле’. Прасл. *or–lja (Брукнер, 462), *orlьji < *orə‑vl‑iə < *orə‑vr‑iə (Махэк₂, 516), *orlьja (Рэйзак, 543), якое з дзеепрым. órlъ: Фурлан (Бязлай, 3, 148–149) выводзіць прасл. *orlь з órlъ, якое да прасл. *orti > orati > араць (гл.). З і.-е. *arH‑: лац. arvum ’узаранае поле’, ’луг’, ’дзёран, мурава’, ст.-грэч. ἄρουρα ’ралля’ (Покарны, 63; Фрыск, 2, 147; Вальдэ (1906), 47). З прасл. *orlь утварыўся зборны назоўнік *orlьje > славен. (o)rálje, orolje ’узараная плошча, поле’, ’мера плошчы’, бел. раллё ’ўзаранае поле’, ’ворыва’ (гл. раллё1), чэш. rolí ’поле’, а бел. ралля (гл. ралля1), ц.-слав., стараж.-рус. ролия, укр. рілля́, польск. rola і г. д. — з прасл. *orljьa.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

взмёт м.

1. ускіда́нне, -ння ср., ускі́дванне, -ння ср.; см. взмётывать 1;

2. с.-х. во́рыва, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акура́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які захоўвае парадак, дакладнасць. Акуратны вучань. □ Рыгорка рабіў, што хацеў, і нават лічыўся акуратным брыгадзірам. Дуброўскі.

2. Які ўтрымліваецца ў парадку, старанна зроблены, дакладна выкананы або выконваецца (пра дзеянне, прадмет). Акуратная праца. Акуратнае адзенне. □ Ніколі яшчэ не было такога акуратнага ворыва. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ралля́ ’узаранае поле, узараная глеба, ворыва’, ’аранне, земляробства’ (ТСБМ, Мат. Гом., Яшк., Сл. ПЗБ), ’зямля, узараная другі раз’ (Смул.), ролья́ ’узаранае поле’ (ТС), райля́ворыва’ (астрав., Сл. ПЗБ), ро́ля ’тс’ (Нас.), ст.-бел. ролья ’ніва, поле’ (Ст.-бел. лексікон). Параўн. укр. рілля́ ’узаранае поле’, рус. дыял. ро́ля, ро́лья ’ворная зямля, поле’, польск. rola ’свежаўзараная зямля, поле’, в.-луж. rola, н.-луж. rola ’тс’, ’палаб. rühljaa, rülʼă, чэш. role ’поле’, славац. roľa ’узаранае поле, ніва’, славен. (o)ralje ’аранне, узаранае поле’, харв. дыял. ràla, серб. раља ’тс’. Мяркуецца праславянская семантыка ’зямля прызначаная пад ворыва і засеў’ і адпаведна ўтварэнне ад *o‑ra‑ti пры дапамозе суф. ‑lьja > *orlьja (Слаўскі, SP, 1, 106; Сэндзік, Prasł., 74–75), хаця больш імаверна значэнне выніку дзеяння, г. зн. ’зямля, якую ужо ўзаралі’. Гл. Брукнер, 462; Фасмер, 3, 498; Бязлай, 3, 148; Шустар-Шэўц, 2, 1233; Куркіна, Этимология–1998–1999, 82.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Штурхаць адзін аднаго. Людзі.. кудысьці спяшаліся, пхаліся, таўкліся. Колас.

2. Адштурхвацца, упіраючыся ў што‑н. [Кандрат:] — Я з ворыва каня павёў паіць. Аж гляджу, Звончыкава старая выходзіць з хаты проста ў човен і пачынае пхацца да хмызоў. Караткевіч.

3. Зал. да пхаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рале́йны ’прызначаны для ворыва’: ралейны хамут (Нас., Юрч.), рале́мый ’тс’ (гарад., Нар. лекс.), рале́йны ’галоўны ў парнай запрэжцы (пра валоў)’ (слуц., глыб., лід., лях., трак., Сл. ПЗБ), рале́нны (конь) ’карэнны, караннік’ (Ян.), ст.-бел. ролейный ’прызначаны для ворыва’: три места ролейная (XIV ст., Карскі, 1, 55), рус. дыял. роле́йный (хомут) ’тс’, стараж.-рус. ролейный ’тс’: а иже у господина ролейный закупъ будет (Руская Праўда). Параўн. балг. ра́лен хомо́т ’хамут для валоў, які дазваляў ім хадзіць па раллі’. Сюды ж раляны́ ’земляны’: раляныя чэрві (шчуч., Сл. ПЗБ), раллявы́ ’галоўны ў запрэжцы валоў’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ). Ад ралля́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пропа́шка ж., с.-х.

1. право́рванне, -ння ср., во́рыва, -ва ср.; (вспашка) узо́рванне, -ння ср.;

2. (о пропашных культурах) абганя́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саха́, -і́, ДМ сасе́, мн. со́хі і (з ліч. 2, 3, 4) сахі́, сох і со́хаў, ж.

1. Прымітыўная сельскагаспадарчая прылада для ворыва.

2. Слуп з развілкай на канцы, які ўжыв. пры будаўніцтве чаго-н. як апора.

3. Мера зямлі, што была адзінкай падатковага абкладання ў феадальнай Расіі і Вялікім Княстве Літоўскім у 13—17 стст. (гіст.).

4. мн. Рогі лася.

|| памянш. со́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. со́шны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вы́дзел ’доля, часць’ (БРС, КТС); ’участак’ (Грыг.); ’выдзяленне пад мерку ці вагу’ (КЭС, лаг.). Рус. вы́дел ’выдзяленне долі, часці’, дыял. вы́делок ’клін або паласа зямлі, выдзеленая пад ворыва’, ст.-рус. выдѣлъ ’доля, часць’, укр. ви́діл, польск. wydział і г. д. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад вы́дзеліць (гл. дзяліць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)