радыёгра́ма, ‑ы, ж.

Паведамленне, перададзенае па радыётэлеграфе. Расшыфраваць радыёграму. □ У радыёграме з ЦК партыі бальшавікоў Беларусі на імя дзядзі Косці раілася пашырыць вопыт яго групы на іншыя чыгункі. Лынькоў.

[Ад слова радыё і грэч. gramma — пісьмовы знак, запіс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узаемадзе́йнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Быць, знаходзіцца ва ўзаемадзеянні, дзейнічаць узгоднена. Жыццёвы вопыт большасці пісьменнікаў праз творы актыўна ўзаемадзейнічаў з вопытам чытача, які сам зведаў, што такое вайна. Дзюбайла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умудро́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае вялікія веды, набыў багаты жыццёвы вопыт. На душы ў Таццяны разлілася цеплыня, агарнула радасць, што яна спраўдзіла надзеі гэтай добрай, умудронай жыццёвым вопытам жанчыны. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбагаці́ць сов., в разн. знач. обогати́ть;

вайна́ ўзбагаці́ла вае́нных прамысло́ўцаў — война́ обогати́ла вое́нных промы́шленников;

у. свой во́пыт — обогати́ть свой о́пыт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

накапі́ць, ‑каплю, ‑копіш, ‑копіць; зак., што і чаго.

Паступова сабраць, павялічыць у якой‑н. колькасці; назапасіць. Напаліць грошай. Накапіць вопыт. □ — Жадаю весела адпачыць і накапіць новых сіл, — сказаў.. [загадчык] на развітанне. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаўпра́ўнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Дзейнічаць самаўпраўна, займацца самаўпраўствам. Працаваў.. [Мазаль] на ферме Не адзін год і за гэты час «вопыт» яго вырас у вельмі своеасаблівым кірунку: ён навучыўся самаўпраўнічаць. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старшынёўства, ‑а, н.

Выкананне абавязкаў старшыні; пасада старшыні. У тыя часы райкалгассаюзы праводзілі вялікую работу па калектывізацыі, і Івану Міхайлавічу вельмі спатрэбіўся практычны вопыт, набыты за час старшынёўства ў камуне. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́рты, -ая, -ае.

Які заслугоўвае чаго-н. або мае каштоўнасць.

В. ўвагі.

В. пахвалы.

Вопыт, в. пераймання.

Адзін другога варты (разм.) — пра людзей, якія ў аднолькавай ступені маюць адмоўныя якасці, рысы.

Гроша ломанага не варты (разм.) — не мае ніякай вартасці, ніякага значэння.

Не варты выедзенага яйца (разм.) — пра што-н. вельмі дробязнае, нікчэмнае.

Нікуды не варты (разм.) — вельмі дрэнны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкрышталізава́цца, ‑зуецца; зак.

1. Набыць форму крышталя.

2. перан. Выразна вызначыцца, скласціся. З пакалення ў пакаленне перадавалася і ўдасканальвалася ў Індыі мастацтва песні, музыкі, танца. У ім адлюстраваўся і адкрышталізаваўся вопыт народнага жыцця. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нажы́цца, -жыву́ся, -жыве́шся, -жыве́цца; -жывёмся, -жывяце́ся, -жыву́цца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Быць набытым у выніку практыкі.

Вопыт з гадамі нажывецца.

2. на чым. Атрымаць прыбытак, абагаціцца.

Н. на чужым горы.

Н. на махінацыях.

3. Пражыць доўгі час, многа пажыць (разм.).

Нажыўся за свой век, усяго пабачыў.

|| незак. нажыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)