пла́тье ср.

1. (одежда вообще) адзе́нне, -ння ср.; адзе́жа, -жы ж.; (верхнее) во́пратка, -кі ж.;

мно́го вся́кого пла́тья шмат уся́кага адзе́ння (уся́кай адзе́жы);

магази́н гото́вого пла́тья магазі́н гато́вага адзе́ння (гато́вай во́праткі);

шкаф для пла́тья ша́фа для адзе́жы;

ве́рхнее пла́тье ве́рхняя во́пратка;

вое́нное пла́тье вайско́вая во́пратка;

шта́тское пла́тье цыві́льная во́пратка;

2. (женское) суке́нка, -кі ж.; пла́цце, -ця ср.;

ба́рхатное пла́тье аксамі́тная суке́нка (аксамі́тнае пла́цце);

ле́тнее пла́тье ле́тняя суке́нка (ле́тняе пла́цце);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мана́х, -а, мн. -і, -аў, м.

Член царкоўнай абшчыны, які даў абяцанне весці аскетычны лад жыцця.

Жыць манахам (таксама перан.).

|| ж. мана́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак.

|| прым. мана́скі, -ая, -ае.

М. ўклад жыцця (таксама перан.: суровы, аскетычны). Манаская вопратка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фу́тра, -а, н.

1. Валасяное покрыва на целе жывёлы; шэрсць.

2. Вырабленая шкура пушнога звера, а таксама гэтыя шкуры як прадмет гандлю, вытворчасці.

Ф. вавёркі.

Гандляваць футрам.

3. Зімовая вопратка з вырабленых шкур пушнога звера.

|| прым. фу́травы, -ая, -ае і футро́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Паддзёўка ’мужчынская верхняя вопратка’ (ТСБМ, Бяльк. 3), ’кароткая верхняя цёплая вопратка’ (Янк.), верхняе святочнае адзенне’ (Малчанава, Мат. культ.), ’верхняя жаночая вопратка’ (Інстр. II), паддзе́ўка ’паддзёўка’ (Мат. Гом.), паддзе́ўка, паддзе́жка ’спадніца (сподняя)’ (Мат. Гом.). Рус. поддёвка ’тс’. Суфіксальны дэрыват ад паддзяваць (гл. адзёжа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

недаме́рак, ‑рка, м.

Тое, што не мае належнага або нармальнага памеру. Дошка-недамерак. // Разм. Абутак і вопратка большага размеру, чым дзіцячы, і меншага, чым дарослы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мі́гам, прысл.

Разм. Вельмі хутка, у адзін момант. Мігам уся Андрэева вопратка робіцца мокрай і халоднай. Васілёнак. Хлапчукі мігам паразбягаліся хто куды, але далёка не адыходзілі. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зацяга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Замарыцца ад доўгай хады; захадзіцца. Якаў адчуў, што дарэшты зацягаўся: не насілі ногі. Чарнышэвіч.

2. Пашарпацца, занасіцца ад працяглага выкарыстання. Вопратка зацягалася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Анге́рка ’верхняе адзенне’, ’верхняе доўгае жаночае адзенне з даматканага сукна’ (Касп.), ’жаночая кароткая вопратка з саматканага сукна’ (Жд.), ’кароткая адзежына на ваце’ (Бяльк.), ’вопратка’ (Бесар.); ангерка, інгерка ’жаночае паліто з купленага сукна’ (з XIX ст.) (Малчанава, Мат. культ., 158). Рус. смал. анге́рка ’кароткае жаночае паліто ці доўгая кофта на ваце’ (СРНГ). З польск. węgierka ’верхняя шляхецкая вопратка’, дыял. (j)aŋgʼerka ’кафтан ці паліто на ваце’. Параўн. літ. angérka, ingèrka, ungérka, lingérka, algérka ’цёплая жаночая вопратка’ з польск. (Фрэнкель, 7); семантыка ўказвае на магчымасць (але не неабходнасць) сувязі бел. і літ. слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гічаны́, ‑оў; адз. гічан, ‑а, м.

Абл. Націнне буракоў, бручкі. Я — мужык, Я — сын пакуты, На мякіне вырас я, Гічанамі пуза ўздута, Ногі ў лапцікі абуты, Бедна вопратка мая. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ста́нік ‘ліф; бюстгальтар’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Касп., ЛА, 4), ‘верхняя жаночая вопратка без рукавоў; бюстгальтар’ (Сцяшк.), ‘ніжняя вопратка без рукавоў, якую носяць дзеці, жанчыны паверх кашулі’ (Сл. Брэс.). Да стан1 ‘стан, фігура’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)