бацькі́, ‑оў; адз. няма.

1. Бацька і маці ў адносінах да сваіх дзяцей. Бацькі Ціхона Піменавіча Бумажкова былі бедныя сяляне з вёскі Пудоўля на Магілёўшчыне. Чорны.

2. Папярэднія пакаленні, продкі. Бо я знаю — землі нашы, Горы, моры, нівы, пашы Для ўсіх нас свяшчэнны. За іх кроў бацькоў праліта. Праз гарніла мук здабыта Наша доля, воля. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Даво́лі ’даволі’. Рус. дыял. доволя́, до́воли, укр. дово́лі. Параўн. далей серб.-харв. довољ, славен. dovòlj, dovoli, dovólje, dovélj ’тс’. Узнікла спалучэннем *do і склонавай формы ад *volʼaволя’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 87–88. Спалучэнне гэтых двух каранёў адбылося ўжо вельмі даўно. Трубачоў указвае на ўтварэнні *dovolъ, *dovolьnъ, *dovьlěti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свабода, незалежнасць, самастойнасць, воля, вольнасць, вольніца, разгарненне; раздолле, разваротак (разм.); разгон (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Во́ліць ’упрошваць, пераконваць’ (Нас.). Рус. во́лить ’жадаць, хацець’, ст.-слав. волити, волꙗ хацець, аддаваць перавагу’, польск. wolić ’аддаваць перавагу’, чэш. voliti, славац. voliť ’выбіраць’, славен. vóliti ’тс’. Паводле Фасмера, 1, 338, Махэка₂, 704, звязана з воля (гл.). Роднаснымі з’яўляюцца гоц. waljan ’выбіраць’, ст.-в.-ням. wellan ’тс’, ст.-інд. varáyati ’выбірае, дамагаецца’ (Торп., 400; Уленбек, 272).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сканцэнтрава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад сканцэнтраваць.

2. у знач. прым. Сабраны, згрупаваны ў адным якім‑н. месцы. // Скіраваны ў адно месца. Наносіць сканцэнтраваныя ўдары.

3. перан.; у знач. прым. Скіраваны на што‑н. Сканцэнтраваная воля. □ Ніколі дагэтуль мы не бачылі [паэта] такім засяроджаным, сканцэнтраваным у вырашэнні праблем грамадскіх і асабістых. Бярозкін. Увага рабочых і інжынерна-тэхнічных работнікаў сканцэнтравана на ўкараненні новай тэхнікі. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Заляца́ць ’папярэджваць, запэўніваць’ (Нас.). Суадносіцца з польск. zalecać ’рабіць’, ’даручаць’, дзе ‑lecać Слаўскі (4, 96) узвёў да прасл. lětiti ’даваць у апеку, даручаць’ < прасл. lětьволя, дазвол’. Гл. лець (Нас.). Націск бел. слова ўказвае на бел. яго паходжанне, хаця нельга выключаць і запазычанне з польск. з пераносам націску. Параўн. ст.-бел. залецати ’рэкамендаваць’ і шэраг вытворных, паводле Булыкі (Запазыч., 116), з польск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліцэнзія ’дазвол дзяржаўных органаў на выкарыстанне чаго-небудзь’, відавочна, запазычана ў наш час з рус. мовы, хаця мае аналаг у ст.-бел. лиценция ’дазвол’, ’свабода’ (1603 г.), якое запазычана са ст.-польск. licencyja ’свабода, адыход ад агульных правіл, дазвол’ (XVI ст.) (Булыка, Лекс. запазыч., 40) < с.-лац. licentia ’дазвол на выкладанне ва універсітэце’ < лац.воля, свабода’ (Слаўскі, 4, 226–227).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ваш, ‑ага, м.; ваша, ‑ай, ж.; ваша, ‑ага, н.; мн. вашы, ‑ых.

1. займ. прыналежны да вы. Ваш горад. Ваша акно. Вашы кнігі. □ Я люблю ваш смех дзявочы. Ды гарэзлівыя вочы, Вашы кпінкі, вашы жарты, Ды... куды цяпер я варты? Крапіва. Чужых цялят бярэш на пашу? Наскрозь я бачу службу вашу! Колас. // Зроблены, напісаны і г. д. вамі. Вашы словы. Ваша пісьмо. □ Тысячагоднія вашы [астраномаў] намеры Спраўдзяцца некалі не на паперы. Куляшоў. // Які прыходзіцца да спадобы, прыемны, знаёмы вам.

2. у знач. наз. в́аша, ‑ага, н. Разм. Тое, што належыць або ўласціва вам. Вашага мне не трэба.

3. у знач. наз. в́ашы, ‑ых, мн. Разм. Родныя, блізкія. Вашы дома? Прывітанне вашым. □ [Бацька:] — Ну, і як жа ён, што ён казаў? Вашы, браток, усе здаровы? Брыль.

•••

Ваш брат гл. брат.

Ваша справа гл. справа.

Ваша ўзяло (бярэ) гл. узяць.

Воля ваша гл. воля.

І нашым і вашым гл. наш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Пахатны́, похотны́ ’ахвочы да жартаў з жанчынамі’, по́хоць ’хаценне, сквапнасць’, похо́чваць ’мець ахвоту, хацець’ (ТС). Укр. похоті́ти ’пажадаць’, рус. по́хоть ’пажадлівасць’, ст.-рус. похотъ ’савакупленне’, ’воля’, ’жаданне’, ’прыхамаць’, ’страсць’, ’юр’, польск. старое pochoć, pochodź, pochuć ’пажадлівасць’, чэш. старое pochotný ’смачны, прыемны’, pochoutka ’слодыч’, ’дэлікатэсы’, славен. pohȏta, серб.-харв. по̏хота, макед. похотен, похотлив ’пажадлівы’, балг. по́хот ’жадлівасць’. Прасл. po‑xotь, po‑xotьnъ(jь) < xotěti > хаце́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́льны ’палявы’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Гарэц., Касп., Сл. ПЗБ), ’які пасецца ў полі’ (Нас.), ’які працуе ў полі’ (Сцяшк. Сл.), ’які жыве ў бязлеснай мясцовасці’ (Сл. ПЗБ), польныя дзверы ’другія дзверы, вароты, якія выходзяць у поле’ (Мат. Гом.), польны ’палявы; дзікі’ (ЖНС), ст.-бел. польныи ’палявы’ (Сл. Скар.); параўн. польск. polny ’палявы’, чэш. polní, славац. poľný ’тс’. Словаўтваральная мадэль, як волявольны. Гл. поле.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)