Тпру — вокліч, якім спыняюць запрэжанага каня (ТСБМ, Мат. Гом., ТС, Сержп. Прык.; мсцісл., З нар. сл.), тпруць ’тс’ (ТС), тпрр ’вокліч для спынення валоў і коней’ (Бес.), сюды ж тпру ’тс’ (Нас.). Параўн. укр. тпру, птру, тпр — вокліч для спынення коней і іншых жывёл, рус. тпру, тпррр ’тс’, польск. tpru, tpr ’тс’. Адносяцца да т. зв. першасных інтэр’екцый, мажліва, звязаны з прр, трр ’тс’. Сюды ж тпру‑буць — вокліч на валоў (ПСл). Другая частка ўтварылася ў выніку мены ы > у ва ўсходнім Палессі ад *быць — падзыўнога да быкоў, параўн. асобныя воклічы да цяляці-бычка: бысь‑бысь, быся‑быся, быська‑быська (мсцісл., З нар. сл.), усе з асновай бы‑, якая да бык, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ацы́ля ’вокліч для адгону коней’ (КЭС, лаг.). З а (прыстаўнога) і цыля (гл.), варыянт ксыля.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
цур, выкл.
Разм. Вокліч, якім што‑н. забараняецца або патрабуецца выконваць які‑н. угавор, умову (звычайна ў гульнях). — Толькі, цур, угавор: калі захачу ісці дадому — не затрымліваць мяне! — папрасіў .. [Грушэўскі] наіўна. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Акы́з ’вокліч для адгону коз’ (Грыг.), акызя ’тс’ (КЭС, лаг.). Магчыма, кантамінацыя каза і акыш (гл.). Гл. кыз.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
на², часц.
1. Вазьмі, бяры; атрымлівай.
На яблык, занясі брату.
На табе, нябожа, што мне нягожа (прыказка).
2. Ужыв. для падзывання сабакі.
На, цюцька, на!
◊
Вось табе і на! (разм.) — вокліч з выпадку чаго-н., што выклікае здзіўленне, расчараванне.
На табе (разм.) — ужыв. пры выказванні здзіўлення, выкліканага нечаканасцю, неспадзяванасцю чаго-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
заклік, кліч, вокліч, покліч, прызыў, лозунг
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Ацю́ ’вокліч для адгону свінні’ (КСТ), ’сабакі’ (полац., ]Садоўскі, вусн. паведамл.), укр. ацю ’вокліч для адгону свіней’, польск. a ciu ’тс’. З а прыстаўнога (пры дапамозе якога часта ад падзыўных слоў утвараюцца адгонныя) і цю ’падзыўное слова для свінні’, гл. дзіцячыя цюця, цюцька сабака’, дзюдзя ’свіння’, параўн. Германовіч, Междометия, 59; Рудніцкі, 1, 43, Машынскі, Kultura I, 133.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
клік, ‑у, м.
1. Выс. Кліч, вокліч. Знішчыць мост, вось ён, клік баявы. Колас. Хай гучыць у будаўнічых кліках Неўміручы, Ленінскі запал! Лявонны.
2. Крык некаторых дзікіх птушак. Лебядзіныя клікі. Клікі дзікіх гусей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пусты́ннасць, ‑і, ж.
Уласцівасць пустыннага; бязлюднасць, пустата. Толькі над хатай дарожніка, яшчэ больш падкрэсліваючы гаючую цішыню і пустыннасць, сціпла дыміўся комін. Брыль. Зрэдку пачуецца звонкі дзіцячы вокліч і сціхне, недарэчны ў гэтай пустыннасці. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Апсі́к, псік ’вокліч для адгону катоў’ (РБС, Касп., Бесар., Нас.), псікаць (Нас.). Рус. дыял. (зах.) псик, укр. дыял. (лемк.) псик, польск. a psik ’вокліч для адгону катоў; гукапераймальнае пра чыханне’, разм. apsik, dać apsik ’даць па носе’ (Вечаркевіч), славен. psîk ’шыпенне’. Літ. дыял. apsìk ’вокліч для адгону катоў’. Пашырэнне ў асноўным на польскай і беларускай тэрыторыі робіць малаверагодным дапушчэнне Бесар., 40, аб паходжанні апсік з цюркскай назвы кошкі пшик (бышык, пышык, мышык). Няма пэўнасці і ў этымалогіі, якую прыводзіць Германовіч, Междометия, 63, аб сувязі слоў апсік, псік з назвай сабакі пёс (*pьsъ), таму што гэты вокліч ужываецца па наяўных даных толькі для адгону катоў. Магчыма, трэба тлумачыць як гукапераймальнае слова, якое перадае гук, які быццам вымаўляе кошка для выражэння незадаволення; на гукапераймальны характар указвае фіксацыя гукакомплексу прынамсі ў двух выпадках (славенскім і польскім) у яўна гукапераймальным значэнні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)