параскіда́цца, ‑аецца; зак.

Раскідацца — пра ўсё, многае. [Нахлябіч:] Гумно .. ваша ледзьве ліпіць, ды і ўсе будынкі папарахнелі, зараз параскідаюцца. Чорны. Каля маёнтка на полі, як копы сена, параскідаліся досыць высокія капцы, дзе закапана бульба на гарэлку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Імасць уст. ’форма ветлівага звароту’ (ТСБМ, БРС, Гарэц.), іран. ’пра жонку блізка знаёмага субяседніка’ (ТСБМ), ’важная асоба’ (Марц.), імо́сценькаваша міласць’ (Касп.). Сюды ж імо́стачка ’галубка, сястрычка’ (Некр., 223) як форма ветлівага звароту з суф. ‑ачк‑а. Запазычанне з польск. imość < jejmość < jej miłość ’яе міласць’ (Слаўскі, 1, 452); параўн. ягомасць. Імысь ’пападдзя’ (Оч. В. Бел., 1893, 152) — далейшая ступень скарачэння з канкрэтызацыяй семантыкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

правасхадзі́цельства, ‑а, н.

1. У дарэвалюцыйнай Расіі — тытулаванне некаторых вышэйшых чыноў і іх жонак (ужывалася з займеннікамі «ваша», «яго», «яе», «іх»).

2. Ужываецца ў сучаснай дыпламатычнай мове як форма звароту да кіраўнікоў і членаў урада замежных дзяржаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́расціха, ‑і, ДМ ‑цісе, ж.

Разм. Жонка старасты (у 1 знач.). [Матушка:] — Хто ж ваша мілая? Ну, скажыце? — Старасціха Алена, — прамовіў Лабановіч. Колас. [Ганна] ніяк не магла асвойтацца з тым, што яна старасціха, што і яна мае нібы нейкае дачыненне да нямецкага начальства. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўбяды́, ж., у знач. вык.

Разм. Не вельмі вялікая бяда, не так дрэнна, не так страшна. [Васіль Іванавіч:] — Бачу я, што бяда ваша не такая яшчэ вялікая. Такая бяда, можна сказаць, паўбяды. Лынькоў. [Каршукоў:] — Думаў адно, а выйшла не так, як хацелася. Ну, ды гэта яшчэ паўбяды. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амплуа́, нескл., н.

Пэўнае характэрнае кола роляў, якія выконваюцца акцёрам. Часта пішуць і кажуць, што роля Самахвальскага стаіць убаку, асобна, у маёй творчасці, што яна нібыта не ў маім амплуа. Сяргейчык. // перан. Круг заняткаў каго‑н. [Смірын:] — Дык якое ж ваша амплуа: артапедыя ці судова-медыцынская экспертыза? Алешка.

[Фр. emploi — ужыванне, роля.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

майстэ́рства, ‑а, н.

1. Прафесіянальны занятак; рамяство. Цяпер сотні кваліфікаваных рабочых будавалі новы горад на Дзвіне, вучылі моладзь майстэрству, вытрымцы і настойлівасці. Грахоўскі.

2. Вялікае ўменне, мастацтва ў якой‑н. галіне. [Жан:] — Мне вядома ваша майстэрства рабіць дакументы.. Даводзілася бачыць вашу работу. Выдатная, нічога не скажаш. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

благаро́ддзе, ‑я, н.

У дарэвалюцыйнай Расіі — тытулаванне, наданае афіцэрам да штабс-капітана і роўным па чыне цывільным чыноўнікам (ужывалася з займеннікамі «ваша», «яго», «іх»). Мікіта сядзеў і думаў пра дом. У гэты час да яго прыйшоў веставы ад ротнага .. — Іх благароддзе загадалі зараз жа прыйсці. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здоро́вье здаро́ўе, -ро́ўя ср.;

за ва́ше (за твоё) здоро́вье, ва́ше (твоё) здоро́вье за ва́ша (за тваё) здаро́ўе;

на (до́брое) здоро́вье на здаро́ўе;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падфарбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., каго-што.

Пафарбаваць злёгку, дадаткова; паднавіць афарбоўку. [Нампаліт:] Зараз ваша.. Леаніда Пятроўна з’явіцца. Толькі падфарбуе губы. Паслядовіч. Трэба было прыбраць на двары, падфарбаваць вокны, пабяліць печку. Асіпенка. // Надаць які‑н. колер. Падфарбаваць гарэлку. // перан. Разм. Крыху, злёгку палепшыць рознымі дабаўленнямі, папраўкамі і пад. Падфарбаваць рэчаіснасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)