Вы́кіцяць ’вымазаць, выпацкаць’ (Клім.). Укр. киця́ти ’ўдараць’; ’у гульні ў жмуркі дакранацца да каго-небудзь, пасля чаго ён пачынае вадзіць’, польск. kicać дрыгаць, скакаць (звычайна аб дробных жывёлах)’, kic! ’выклічнік для адгону жывёлы’. Гукапераймальнае (Брукнер, 226).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вадун ’персаніфікаванае абазначэнне стану чалавека’ ў выразе «вадун водзіць з голаду» (КТС); параўн. вады́ ’нейкія чэрці’ ў выразе «вады́ водзяць» (Бяльк.). Суфіксальнае ўтварэнне ад вадзі́ць1; параўн. бягун у выразе «бегуны яго ганяюць»; ’бегае, бо жывот баліць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вады́р ’пухір’ (БРС); ’вадзяны пухір ад апёку’ (Бір., Бір. Дзярж.); ’гуз, пухір’ (КСТ). Да ва́дзіць, магчыма. Значэнне ’вадзяны пухір’ указвае і на сувязь з вада́; параўн. вадзя́нка ’вадзяны пухір’. У слове можна бачыць кантамінацыю валдыр і вада.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лацна́ць ’лаўчыцца’ (Юрч.), ’дагаджаць, наравіць’ (Бяльк.), смал. лацнять ’абмяркоўваць, выбіраць, шукаць самы лепшы спосаб (у якой-небудзь справе)’, лацнаццавадзіць дружбу, сябраваць’ (Нас.). Запазычана са ст.-польск. łacnić ’аблягчаць’, lacnić się ’рыхтавацца’, ’прыстасоўвацца^ Сłacny. Да лацно (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ука́зка в разн. знач. ука́зка, -кі ж.;

води́ть ука́зкой по географи́ческой ка́рте вадзі́ць ука́зкай па геаграфі́чнай ка́рце;

де́йствовать по ука́зке разг. дзе́йнічаць па ўка́зцы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Павады́р ’той, хто водзіць каго-н.’ (ТСБМ, Нас., Гар., Касп., Шат., Янк. 2, Грыг., Мядз., Сцяшк.), паво́дыр (Бяльк.). Усходнеслав.: рус. пово́дырь, укр. пово́дарь, пово́дирь ’тс’. Ад povoditi < voditi (гл. вадзіць) з суф. ‑yrʼ; праславянская мадэль (SP, 2, 28).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паво́дзіць, ‑воджу, ‑водзіш, ‑водзіць; незак.

1. каго. Вадзіць каня пры ворыве, абворванні чаго‑н.

2. чым. Рабіць рух чым‑н. Афіцэр нездаволена паводзіць плячамі, хмурнее яго прадаўгаваты выпешчаны твар. Навуменка. Дзік стаяў і паволі паводзіў галавою, цяжка сапучы. Пташнікаў.

•••

Паводзіць сябе — трымаць сябе якім‑н. чынам. Усе тут паводзяць сябе вельмі стрымана, ціха. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адва́дзіць, ‑ваджу, ‑вадзіш, ‑вадзіць; зак., каго.

Прымусіць перастаць што‑н. рабіць, адвыкнуць ад чаго‑н. Значыць, гэты чалавек шкодны і небяспечны. Трэба назаўсёды адвадзіць.. [браканьера] ад чорнай справы. Кірэенка. // Адвучыць хадзіць куды‑н., мець зносіны з кім‑н. Васіль увесь ажно пыхаў ад прагнага хацення чым барзджэй сустрэць Рыгора з Зосяю і раз назаўсёды адводзіць яго ад яе. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Вадзіцелька, гом. вадзіцілка ’курыца, якая водзіць куранят’ (ДАБМ, 888). Утворана ад *вадзіцель ’той, хто водзіць’ або непасрэдна ад вадзіць. Страту мяккасці л у суфіксе можна вытлумачыць уплывам слоў, утвораных ад форм на ‑ло: вала̀чылнік < валачыла. Параўн., аднак, дыял. учыцілка, радзіцілка, прыяцелка, пісацелка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыва́да ’тое, чым прынаджваюць птушак, рыб, жывёл; тое, што прыцягвае, прываблівае’ (Нік. Очерки). Субстантыў ад прыва́дзіць ’прынаджваць птушак, рыб, жывёл; прыцягваць, прывабліваць’, параўн. прыва́діть ’прывучыць’ (Растарг.), якое ад ва́дзіць2 (гл.), аналагічныя укр. пріва́да ’прынада’, рус. дыял. прива́да ’звычка, патуранне; цяга, прыхільнасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)