Вікто́рыя ’назва гатунку некаторых агародных і садовых раслін (буракоў, клубнікі)’; ’травяністая вадзяная трапічная расліна з вялікімі кветкамі і плаваючым лісцем’ (БРС, КТС) узнікла шляхам пераносу з лац. victoria ’перамога’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэме́ннік1 ’кажан’ (Нар. сл.). Да раменнік (гл.). Рус. реме́нница ’тс’ ад реме́нь (Фасмер, 3, 468), параўн. яшчэ кажан.

Рэме́ннік2 ’нейкая вадзяная расліна; раменныя лапці’ (ТС). Гл. раменнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раме́ннік ’зараснік бабоўніку’ (жытк., Яшк.), ’шабельнік, расліна падобная на бабоўнік’, ’нейкая вадзяная расліна’ (ТС). Магчыма, звязана з высаджваннем расліны па краі, вакол зямельнага надзелу. Больш за тое не ясна. Гл. ра́мень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нырэ́ц, нырец ’скачок у ваду’ (Бяльк., ТСБМ), ’від качкі’ (Грыг., Гарэц.), нырэ́ц, норэ́ц ’скачок у ваду; балотная птушка, чомга’ (ТС), нырэц, нурэ́цвадзяная птушка нур’ (Дразд.), сюды ж нырок‑чубацік ’чэрнець чубатая’ (Інстр. 2). Ад ныра́ць, гл. таксама нор, нурок, нырка2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыфо́львадзяная ці балотная расліна бабок, Menyanthes trifoliata L.’ (ТСБМ). Праз рускую мову (трифоль) з лац. trifolium ‘трыліснік, канюшына’. Параўн. чэш. дыял. třilistník, třulistník, паўд.-польск. trojan — звычайна ў расліны з кораня вырастаюць тры вялікія сакавітыя лісты (Махэк, Jména, 182; ЕСУМ, 5, 641).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Лазну́ха, лозну́ха, лозьн/öxä, лазня ’вялікая чорная балотная птушка лысуха, вадзяная курачка’ (Дразд., ТС), лазнюга ’бугай малы, Ixobrychus minutus L.’ (Інстр. I, Федз.-Долб.), лозяный воўк ’тс’ (Нікан.). Укр. валынск. лознюха ’тс’. Да лаза (гл. Шыла, Совещ. ОЛА (Гомель), 234) шляхам намінацыі (Булахоўскі, Выбр., 3, 273).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́дра1 ’жывёла, Lutra vulgaris’ (БРС, Нас., Бес.). Рус. вы́дра, укр. ви́дра, ст.-рус. выдра, польск. wydra, в.-луж. wudra, н.-луж. hudra, чэш., славац. vydra, серб.-харв. ви̏дра, славен. vídra, балг., макед. ви́дра. Роднасным з’яўляецца літ. ū́dra ’выдра’, ст.-прус. wudro, лат. ûdris, ст.-інд. udráḥвадзяная жывёла’, авест. udrā‑ ’выдра’, грэч. ὕδρος, ὕδρα ’гідра, вадзяная змяя’, ст.-ісл. otr ’выдра’, ст.-в.-ням. ottar ’тс’. Назва ўтворана ад назвы вады; параўн. грэч. ὕδωρ ’вада’, рус. вада (Траўтман, 334; Вальдэ, 449; Фасмер, 1, 367; Шанскі, 1, В, 222).

Вы́дра2 ’хітры, пранырлівы чалавек’ (Нас., Мат. Гом.). Пераноснае значэнне выдра1, але не выключана магчымасць і ўтварэння ад выдраць, выдзіраць; параўн. вырва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахучка ’мята вадзяная, Mentha aquatica L.’ (маг., Кіс.; глус., Янк. Мат.; Касп.; шчуч., Сцяшк. Сл.), ’мацярдушка звычайная, Origanum vulgare L.’ (лельч., Мат. Гом.). Да пахнуць (гл.). Аналагічна ўтвораны, напрыклад, польск. pachnotka ’РегіНа’, ’Pervillea’, pachniotka ’Triguera’, чэш. vonavka(< vo‑ neti ’пахнуць’) ’дзерачка пахучая, Asperula’, ’пахучы каласок, Anthoxanthum’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́тва ’качка’ (Дразд.), ву́тва зборн. ’качкі’ (парыц., Янк. Мат.), ву́тва, вутва́ ’тс’ (КСТ), укр. утва́, рус. утва́ зборн., славен. ôtva, серб.-харв. у̏тва ’дзікая качка’. Прасл. *ǫty, род. скл. ǫtъve, роднаснае літ. ántis ’качка’, ст.-прус. antis, ст.-інд. ātíṣвадзяная птушка’, лац. anas, anatis (Фасмер, 4, 174, з літ-рай). Гл. вутка, вуціца, вуця.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гі́дра ’гідра’, ’жывёла з класа паліпаў’ (БРС). Рус. ги́дра, укр. гі́дра. Запазычанне (у бел., магчыма, праз рус. мову) з новай латыні ў першай палавіне XIX ст. Слова ўзнікла на базе лац. hydra ’гідра, вадзяная змяя, міфалагічная жывёла’ (< грэч.). У гэтым значэнні крыніцай рус. слова (> бел.) было ням. Hydra (< лац. < грэч.). Гл. Шанскі, 1, Г, 69–70.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)