чарано́, ‑а, н.
Абл. Чарэнь (у 1 знач.). У пасялкоўца Цімоха Бабуры здарылася бяда ў хаце: у печы правалілася чарано. Колас. Стары варочаўся на печы і плечы грэў на чаране. Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зду́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад зрушыць.
2. у знач. прым. Прыглушаны, аслаблены (пра голас, гукі і пад.). — Бяда, бабка Наста! — здушаным голасам сказала Аўгіння: — Я прыйшла вас папярэдзіць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спасці́гнуць, -ну, -неш, -не; спасці́г, -гла; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што (разм.).
1. Усвядоміць, зразумець, пранікнуць у сутнасць чаго-н.
С. філасофскі сэнс рамана.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Выпасці на долю каго-, чаго-н., здарыцца з кім-, чым-н. (пра што-н. дрэннае, непрыемнае).
Бяда спасцігла іх сям’ю.
|| незак. спасціга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. спасціжэ́нне, -я, н. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лі́ха, -а, н.
1. Няшчасце, зло, бяда.
Да ўсякага л. прывыкнуць можна.
2. У фальклоры: нячыстая сіла, чорт.
◊
Ведаць, пачым фунт ліха (разм.) — пазнаць, як цяжка жыць у горы, нястачы.
Да ліха (разм.) — вельмі многа.
Ліха яго бяры (разм.) — адносіцца абыякава да чаго-н.
Не памінай (не памінайце) ліхам (разм.) — не ўспамінай(успамінайце) блага.
Як на (тое) ліха (разм.) — не ў пару, не да месца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дрыгвяны́, ‑ая, ‑ое.
Тое, што і дрыгвяністы. Але зноў бяда: дно было такое дрыгвяное, што ісці па ім не было ніякай магчымасці. Маўр. Адступаць можна было цяпер толькі праз гнілое, дрыгвяное балота. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злы́беда, ‑ы, ДМ ‑дзе; Р мн. злыбед; ж.
Разм. Бяда, ліха. Ігналя.. стараўся прыпамінаць, якую гэта асабістую непрыемнасць ён у мінулы дзень перажыў, якую злыбеду, што вось душыць яго і цяпер. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагадзі́ць, ‑гаджу, ‑годзіш, ‑годзіць; зак., каго-што.
1. Прывесці ў адпаведнасць з чым‑н. Пагадзіць супярэчнасці.
2. Памірыць, прымірыць. [Саўка:] Эх, бяда з гэтымі старымі.. Не тое, дык тое... Ніяк іх пагадзіць няможна. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бэйзехалэ́ймус ’бяда’ (Нас.). Рус. дыял. (зах.; адкуль?) бейзехалеймус. Запазычанне з яўр.-ням. bejse chalejmes ’паганыя сны’. Вінер, ЖСт., 1895, 1, 60; Фасмер, 1, 146.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тапе́лец, ‑льца, м.
Чалавек, які ўтапіўся або топіцца. Сёння ў рацэ знайшлі тапельца, маладога хлопца. Няхай. Дзяцюк стаяў і вудзіў рыбу І раптам крыкнуў: — Божа мой! Ратуйце хлопчыка! Тапельца! — Пабег па дарозе. — Бяда! Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пабе́да ’перамога’ (Яруш.), пабе́дны ’няшчасны, пакрыўджаны’ (Нас.). Рус. побе́да, ст.-рус. побѣда, ст.-слав. побѣда, побѣдный ’пераможны’, ’няшчасны’. Да бяда, бедны (гл.) (Фасмер, 3, 293).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)