абумо́віць, ‑моўлю, ‑мовіш, ‑мовіць; зак., што.

1. Абмежаваць што‑н. пэўнымі ўмовамі, дагаворамі; агаварыць.

2. Выклікаць сабой што‑н., з’явіцца прычынай, матывам для ўзнікнення чаго‑н. Новы, глыбока рэвалюцыйны змест паэзіі Пестрака абумовіў новыя формы паэтычнага выяўлення. Хромчанка. // Зрабіць магчымым што‑н., будучы неабходнай умовай яго існавання. Эпоха, што нарадзіла і абумовіла творчасць Купалы, характарызуецца падзеямі выключнай гістарычнай важнасці. Івашын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жані́х, ‑а, м.

Мужчына, які мае нявесту; будучы муж нявесты; суджаны. Спраўляюцца заручыны Вясельніцы засмучанай З вясёлым жаніхом. Купала. // Мужчына, які ўступае ў шлюб, у час шлюбных абрадаў і ўрачыстасцей. І Вось Жаніх той і Нявеста Сваё ў царкве занялі месца, Каб шлюбны выканаць закон. Крапіва. // Халасты мужчына, які думае жаніцца і шукае нявесту. Да яе колькі жаніхоў сваталася. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́мніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., каго-што, аб кім-чым і з дадан. cказам.

Трымаць у памяці, не забываць. — У жыцці чалавека бывае адзін такі выпадак, адно здарэнне, якое, магчыма, цягнецца ўсяго некалькі хвілін, але помніш аб ім усё жыццё. Шамякін.

•••

Не помніць сябебудучы ўсхваляваным, не разумець сутнасці сваіх учынкаў.

Помніць да новых венікаў — доўга помніць.

Помніць сябе — усведамляць сваё існаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саскаўзну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Слізгануўшы, спусціцца, з’ехаць зверху ўніз. [Лёнька] ўжо быў на другім баку стога, саскаўзнуў уніз па жэрдцы. Місько. // Хутка рухаючыся, спусціцца, сысці з чаго‑н. Саскаўзнуць з ложка.

2. Коўзаючыся, саскочыць, зваліцца з чаго‑н. Бярвенні лёгка саскаўзнулі па жардзінах уніз.

3. перан. Разм. Будучы няўстойлівым, ухіліцца ад чаго‑н. Саскаўзнуць з правільнай дарогі. Саскаўзнуць на абывацельшчыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заве́сціся, -вяду́ся, -вядзе́шся, -вядзе́цца; -вядзёмся, -ведзяце́ся, -вяду́цца; -вядзі́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць вадзіцца, зрабіцца наяўным.

Завялося знаёмства.

Грошы завяліся.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узнікнуць, распладзіцца.

У садзе завяліся шкоднікі.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць дзейнічаць, будучы заведзеным (гл. завесці ў 7 знач.).

Гадзіннік завёўся.

Матор не завёўся.

4. Пачаць спрэчку, бойку і пад. з кім-н. (разм.).

З. сварыцца з кім-н. Ужо завёўся на паўдня (перан.: гаварыць надта доўга і бесперастанку).

|| незак. заво́дзіцца, -во́джуся, -во́дзішся, -во́дзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

це́рці, тру, трэш, трэ; тром, траце́, труць; цёр, цёрла; тры; цёрты; незак., што.

1. Націскаючы, вадзіць узад і ўперад па чым-н.

Ц. падлогу шчоткай.

Ц. спіну мачалкай.

2. Размінаючы, націскаючы, змешваць, ператвараць што-н. у парашок, у дробную аднародную массу.

Ц. тытунь.

Ц. мак.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра абутак, адзенне: будучы цесным, нязручным, націраць, пашкоджваць скуру.

4. Пераціраць, рабіць мякчэйшым.

Ц. лён.

|| аднакр. церану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́; -ну́ць; -ні́ і цярну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, церняце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сталі́ца, ‑ы, ж.

Галоўны горад дзяржавы, месцазнаходжанне ўрада і ўрадавых устаноў. Сталіца Беларусі. □ На плошчы, ў сталіцы Сафіі, Дзімітраўскі ёсць маўзалей. Танк. Будучы студэнткай, .. [Таццяна] ездзіла туды [у Маскву] на экскурсію і таму шчыра перадавала свае ўласныя ўражанні аб сталіцы. Шамякін. // Пра які‑н. населены пункт як цэнтр чаго‑н. Блукаючы па Палессі, я заехаў у былую сталіцу партызанскага краю. Гэта не то мястэчка, не то рабочы пасёлак. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́зімка ’азімая пшаніца’ (Сцяшк.; брэсц., Нар. лекс.). Хутчэй за ўсё вынік семантычнай кандэнсацыі словазлучэння тыпу пшаніца на зіму (пасеяная) або са сцягнутага *назімая пшаніца, параўн. укр. назімий ’азімы’, такая мадэль з прыназоўнікам *na вядома і іншым славянскім мовам, параўн. серб.-харв. на́зиме ’парася да аднаго года’, назимац ’паршук’; іншае значэнне прыназоўніка (прэфікса) у в.- і н.-луж. nazyma ’восень’, першапачатковая семантыка ’ў напрамку зімы, паказваючы на зіму’ (Шустар-Шэўц, 13, 995), польск. дыял. nazima ’позняя восень’, параўн. налёццебудучы год’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ківа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Рытмічна хістацца з боку ў бок або зверху ўніз. [Аляксей] ківаўся ў такт машыне: згінаўся ўправа, улева, каб быць у раўнавазе. Мележ.

2. Ісці з цяжкасцю, хістаючыся (ад стомы, хваробы і пад.). Кепска толькі, што свядомасць падказвае ісці, а ногі .. не слухаюцца дый годзе. Падбіўся ўжо і Марынчук, ледзь-ледзь ківаецца. С. Александровіч.

3. Хістацца, будучы нетрывала прымацаваным да чаго‑н. Зуб ківаецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прафесіяна́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да прафесіі; звязаны з якой‑н. прафесіяй. Слухаючы старшыню, карэспандэнт па сваёй прафесіянальнай звычны разглядаў фота ў альбоме. Шахавец.

2. Які мае адносіны да прафесіянала, з’яўляецца прафесіяналам. Прафесіянальны рэвалюцыянер. □ У сценах семінарыі будучы пісьменнік захапляецца рускай класікай.. Ужо ў тыя гады ён марыў стаць прафесіянальным літаратарам. Луфераў. // Уласцівы прафесіяналу. І Максім падумаў, што прафеcіянальнае, настаўніцкае, трымаецца ў Жакушэнькі вельмі моцна. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)