Нябо́сь ’ня бойся; ага’ (Нас.), нябэ́сь ’тс’ (Сл. ПЗБ), niboś ’тс’ (Федар.). З ня бойсь (гл. баяцца), дзе спалучэнне «jś без падтрымкі наступнага галоснага змянілася ў śś — ś» (Карскі, 1, 230), дапускаецца таксама ўплыў злучніка бо (там жа, 304).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Трусе́я ‘баязліўка’ (Мат. Гом.). Да трусіць 1 ‘баяцца’, трус 1 ‘баязлівец’ з рэдкім суф. *‑ěja для абазначэння «жаночых прафесій» (Таўлава, Metods of Etymological Practice, 50) або асоб жаночага полу, “паводле ўласцівага ім дзеяння”, з экспрэсіяй зніжанасці (Сцяцко, Афікс, наз., 36).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
папрэ́ць, ‑прэю, ‑прэеш, ‑прэе; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сапрэць, сапсавацца ад сырасці і цяпла. Сена папрэла. □ Сонца спадала, і можна было не баяцца, што .. [расада] папрэе. Паўлаў. // Стаць запалёным ад перагравання і поту (пра скуру).
2. Прэць некаторы час.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
пастэ́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пастэлі. Пастэльны жывапіс. // Зроблены пастэллю. Пастэльны партрэт.
2. Няяркі, мяккі (пра колер і пад.). [Карціну] «Перад шлюбам» Сергіевіч выканаў у далікатных пастэльных танах. Ліс. [Мода] раіць .. і другое: зусім не баяцца светлых пастэльных колераў. «Работніца і сялянка».
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
пачці́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць пачцівага. [Ганя], мабыць, вялікі начальнік, калі дырэктар яе слухае з такой пачцівасцю. Грамовіч. // Пачцівыя адносіны да каго‑, чаго‑н. [Яраш] бадай пакутаваў, калі бачыў, што маладыя ўрачы баяцца яго і праяўляюць залішнюю пачцівасць, быццам ён сапраўды сівагаловы прафесар, сусветнае свяціла. Шамякін.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
развучы́цца, ‑вучуся, ‑вучышся, ‑вучыцца; зак., з інф.
Страціць навыкі, уменне рабіць што‑н. Андрэйка зусім развучыўся думаць, не можа знайсці рашэнне самай простай задачкі. Гамолка. Маёр гаварыў заўсёды, што лётчык павінен лятаць кожны дзень. Інакш ён, развучыцца, будзе баяцца хуткасці, вышыні... Алешка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
страхава́цца, страхуюся, страхуешся, страхуецца; незак.
1. Праводзіць страхаванне свайго жыцця, сваёй маёмасці. Страхавацца на выпадак пажару.
2. перан. Засцерагаць сябе ад чаго‑н. (непрыемнага, непажаданага). [Барыс Міхайлавіч:] — Гарантыі ў заработках няма ў здзельшчыкаў. Нарміроўшчыкі баяцца перарасходу зарплаты. Таму страхуюцца. Мыслівец.
3. Зал. да страхаваць.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Во́мпіць, во́нпіць ’сумнявацца’ (Нас., КТС, Бір. Дзярж.), во́нпіцца ’клапаціцца’ (Касп.), во́мпіцца ’злаваць’ (Жд., 1), во́нпыты ’баяцца, адчуваць, што не мінуць пакарання’ (З нар. сл.). Запазычанне з польск. wątpić ’сумнявацца’ (Карскі, Белорусы, 147; Жураўлі, Sl Or, R. 10, 1961, 40; Кюне, Poln., 115; Булыка, Запазыч., 68).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
насме́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Крыўдны, злосны жарт з каго‑, чаго‑н., высмейванне каго‑, чаго‑н. Сустрэць насмешкамі. Баяцца насмешак. □ Некаторы час Лабановіч і ў сяле не паказваўся, бо нейк прыкра было слухаць насмешкі сяброў. Колас. У голасе .. [Алі] Леанід пачуў непрыязную насмешку. Мележ.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
пало́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Прыходзіць у стан страху, боязі; баяцца. Дзеці палохаюцца і ад шчырага страху туляцца да маткі. Бядуля. // Апасацца чаго‑н., трывожыцца. — Якія ж там сенажаці? — Мікіта выпрастаўся і стаяў з разведзенымі ў бакі рукамі.. [Каморнік:] — А ты не палохайся. Твая справа пэўная. Галавач.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)