ара́бы, -аў, адз. ара́б, -а, м.

Народы семітычнай моўнай групы, якія насяляюць Пярэднюю Азію і Паўночную Афрыку.

|| ж. ара́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак.

|| прым. ара́бскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

про́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

1. Электрычны засцерагальнік.

Пробкі перагарэлі.

2. перан. Вялікая колькасць каго-, чаго-н., якая перашкаджае нармальнаму руху (разм.).

П. на чыгуначным пераездзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

белазу́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн.бак; ж.

Млекакормячая жывёліна сямейства землярыек (нагадвае мыш, корміцца насякомымі).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адналю́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн.бак; ж.

Жанчына, якая любіць усё жыццё толькі аднаго мужчыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мясару́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

1. Машынка, якая рэжа мяса, ператвараючы яго ў фарш.

2. перан. Пра бяссэнсавае кровапраліцце, знішчэнне людзей.

Крывавая м.

|| прым. мясару́бачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зару́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

1. гл. зарубіць².

2. Метка, знак, зробленыя сякерай, нажом і пад. на чым-н.; засечка.

З. на дрэве.

|| прым. зару́бкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

На́бак ’набок’ (Байк. і Некр.), ’у бок’ (Нас.), на́бак: набак шапачки не носишь? (дзісн., Дзмітр.). З на + бок, гл. бок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пераро́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн.бак; ж.

Разм. Дзеянне паводле дзеясл. перарабіць (у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассява́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны, прыстасаваны для рассявання. Пакуль калгаснікі запаўнялі бак рассявальнага апарата, лётчык праводзіў інструктаж сігнальшчыкаў. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

душагу́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

1. гл. душагуб.

2. Вузкая, няўстойлівая лодка (разм.).

3. Спецыяльная аўтамашына, у якой нямецка-фашысцкія захопнікі знішчалі людзей шляхам удушэння атрутнымі газамі (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)