сі́мвал, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Тое, што служыць умоўным знакам якога-н. паняцця, з’явы, ідэі; мастацкі вобраз, які перадае якую-н. думку, перажыванне.
Жалейка — с. беларускай паэзіі.
Голуб — с. міру.
2. Прынятае ў навуцы ўмоўнае абазначэнне якой-н. адзінкі, велічыні.
Сімвалы хімічных элементаў.
○
Сімвал веры — кароткі выклад асноўных догматаў хрысціянскай рэлігіі.
|| прым. сімвалі́чны, -ая, -ае і сі́мвальны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).
Сімвалічнае адлюстраванне.
Сімвальная інфармацыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
застрахава́цца, ‑страхуюся, ‑страхуешся, ‑страхуецца; зак.
1. Застрахаваць сябе, сваю маёмасць. Застрахавацца на пяць год.
2. перан. Засцерагчы сябе ад небяспекі, ад чаго‑н. непрыемнага. Думкі [Саўкі] ідуць па двух асноўных лініях: першая — як практычна звязацца з партызанамі і другая — як застрахавацца ад іх на ўсякі выпадак. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ірацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.
1. У ідэалістычнай філасофіі — пазбаўлены заканамернасці, а таму недаступны для розуму, мышлення; невытлумачальны.
2. У матэматыцы — які не можа быць дакладна выражаны ні цэлым, ні дробным рацыянальным лікам; несуразмерны з адзінкай. Ірацыянальны лік. // Які мае апрача чатырох асноўных арыфметычных дзеянняў яшчэ здабыванне кораня. Ірацыянальныя ўраўненні.
[Лац. irrationalis — неразумны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адбо́р, ‑у, м.
Дзеянне паводле дзеясл. адбіраць — адабраць 1 (у 5 знач.).
•••
Натуральны адбор — працэс развіцця жывой прыроды, у якім захоўваюцца арганізмы найбольш прыстасаваныя да ўмоў жыцця.
Штучны адбор — адзін з асноўных метадаў селекцыі, які ляжыць у аснове стварэння і паляпшэння чалавекам парод свойскай жывёлы і сартоў культурных раслін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́днасны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны, выкліканы агульным паходжаннем. Роднасныя словы. Роднасныя мовы. Роднасныя адносіны. // Блізкі па асноўных прыкметах, якасцях да чаго‑н. Роднасныя з’явы. □ Хемінгуэй мала чаму навучыўся б у вялікага празарліўца, калі б не меў у душы чагосьці роднаснага Талстому і ягонаму незвычайна цвярозаму погляду на свет. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гульня́, -і́, мн. гу́льні і (з ліч. 2, 3, 4) гульні́, -яў, ж.
1. гл. гуляць.
2. Занятак з мэтай забавы, адпачынку, звычайна па якіх-н. правілах.
Г. ў шахматы.
Спартыўныя гульні.
3. Камплект неабходных прадметаў для такіх заняткаў.
Дзіцячая настольная г.
4. Наўмысныя тайныя дзеянні для дасягнення якой-н. мэты.
Небяспечная г.
Двайная г.
○
Алімпійскія гульні — міжнародныя спаборніцтвы па асноўных відах спорту, якія праводзяцца раз у чатыры гады.
◊
Гу́льня слоў — дасціпны, каламбурны выраз.
|| прым. гульнявы́, -а́я, -о́е (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Баруздзі́ць трызніць; блюзніць, вярзці’ (Касп.). Рус. дыял. бару́зди́ть ’шумець’, барузди́ть ’быць неспакойным (аб вадзе)’, бару́здить ’трызніць; блюзніць’, борозда́ ’сварлівы чалавек, які выклікае беспарадак’, борозди́ть ’муціць ваду; перашкаджаць; блюзніць, вярзці; гаварыць незразумела’ (акрамя асноўных значэнняў: ’араць, баранаваць і да т. п.’). Гл. СРНГ. Калі гэта не нейкае гукапераймальнае ўтварэнне, то, відаць, звязана з слав. borzda, borzditi (усх.-слав. борозда́ і г. д.). Як семантычную паралель параўн. баразні́ць ’баранаваць; блюзніць, вярзці’ (Др.-Падб., 21) < баразна́. Парафін. яшчэ ўкр. (зах.) бороздити ’перашкаджаць каму-небудзь’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
навіга́цыя, ‑і, ж.
1. Суднаходства, мараплаванне.
2. Перыяд года, калі па мясцовых кліматычных умовах магчыма суднаходства. На рацэ яшчэ не закрылася навігацыя, адзін за адным ішлі катэры, цягнучы на буксірах гружаныя баржы. Лупсякоў.
3. Адзін з асноўных раздзелаў навукі аб суднаваджэнні, які вывучае метады прагназавання руху, вызначэння месца знаходжання карабля. Практычная навігацыя. Падручнік па навігацыі.
•••
Паветраная навігацыя — тое, што і аэранавігацыя.
[Лац. navigatio — суднаходства, мараплаванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́днасць, ‑і, ж.
1. Адносіны паміж людзьмі, якія маюць агульных продкаў. Бацькі і дзеці знаходзяцца ў роднасці першай ступені. // перан. Блізкасць, падабенства па асноўных уласцівасцях, прыкметах. У .. [Ганны і Васіля] была тая ж шчырасць, як і ў тыя разы. Але той блізкасці, роднасці — дзіўна — не было ўжо. Мележ.
2. Блізкасць, падабенства, заснаванае на агульнасці паходжання. Роднасць славянскіх моў тлумачыцца іх агульнасцю паходжання ад агульнаславянскай мовы-асновы. Юргелевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
часці́на, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і частка (у 1, 2 і 3 знач.); вялікая, значная частка чаго‑н. Ёсць важныя дзве часціны, з якіх складаецца жыццё і яго глыбокі сэнс і хараство — чалавек і прырода. Колас. [Самоцька:] — У цябе [Андрэя] унь брат.. гаруе, а ты і яго часцінаю заўладаў. Чорны.
•••
Часціны мовы — лексіка-граматычныя разрады слоў, якія характарызуюцца агульнымі лексічнымі і граматычнымі адзнакамі, агульнасцю асноўных сінтаксічных функцый у сказе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)