валю́та 1, ‑ы, ДМ ‑люце, ж.

1. Асноўная адзінка грашовай сістэмы якой‑н. краіны.

2. Тып грашовай сістэмы. Залатая валюта.

3. зб. Грошы замежных краін, якімі карыстаюцца ў міжнародных разліках. Замежная валюта.

[Іт. valuta — цана.]

валю́та 2, ‑ы, ДМ ‑люце, ж.

Скульптурнае аздабленне ў выглядзе спіральнага завітка з кружком у цэнтры.

[Ад іт. voluta— завіток.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтраду́кцыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Кароткі музычны ўступ, які папярэднічае асноўная частцы музычнага твора. Як у першай, так і ў другой оперы Глінка стварыў небывалыя па сваёй прыгажосці сімфанічныя карціны, інтрадукцыі, сімфанічныя антракты. «ЛіМ».

2. Перасяленне чалавекам карысных жывёл і раслін у мясцовасці, дзе іх раней не было. Інтрадукцыя новых сартоў яблынь.

[Лац. introductio — увяданне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

верацяно́, ‑а; мн. верацёны, ‑цён; н.

1. Прылада для ручнога прадзення ў выглядзе круглай драўлянай палачкі з завостранымі канцамі, патоўшчанай унізе. Гаворыць старая кабета павольна — скрыпучым голасам, слініць нітку, круціць сухімі пальцамі верацяно. Чорны. // Асноўная частка прадзільных машын, прызначаная для навівання нітак. Прадзільнае верацяно.

2. Шпень, які з’яўляецца воссю вярчэння частак якіх‑н. механізмаў; вал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канцэ́пцыя, ‑і, ж.

1. Сістэма поглядаў, спосаб разумення якіх‑н. з’яў. Гісторыка-філасофская канцэпцыя. Эстэтычная канцэпцыя.

2. Асноўная думка, агульная задума твора. Характэрна і назва апавядання — «Не згасне сонца». Яна сама вызначае аптымістычную канцэпцыю твора. Арабей. Заканчвалася «Новая зямля» ў паслякастрычніцкі час, і гэта не магло не адбіцца на ідэйна-творчай канцэпцыі яе. Адамовіч.

[Лац. conceptio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

губе́рня, ‑і; Р мн. ‑рань; ж.

Асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў дарэвалюцыйнай Расіі з пачатку 18 ст. і ў СССР да 1924–29 гг. // Уст. Губернскі горад. Стаіць [гарадавы], як той пастух над статкам, І наглядае за парадкам — На тое ж горад і губерня. Колас.

•••

І пайшла пісаць губерня (жарт. уст.) — усё прыйшло ў рух, пачаўся перапалох.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́гры, ‑аў; адз. негр, ‑а, м.; негрыцянка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. негрыцянкі, ‑нак; ж.

Асноўная група карэннага насельніцтва трапічнай Афрыкі, якая характарызуецца цёмным колерам скуры, а таксама нашчадкі прадстаўнікоў гэтай групы, якіх прымусова вывезлі каланізатары ў Амерыку ў 16–19 стст. Рабства яшчэ не пазбыта ў амерыканскіх калоніях, А ўжо няволяй прыбітыя, Негры змагаюцца сёння. Тарас.

[Фр. négre ад лац. niger — чорны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

І́сткі ’ніткі’ (Мат. Гом.), ’ніткі, адрэзаныя ад красён пасля ткання палатна’ (Інстр. II). Рус. тамб. и́стка ’незатканы астатак асновы пры тканні палатна’, смал. и́стки ’ніткі, адрэзаныя ад красён пасля ткання палатна’, иска кур. ’маленькі маток нітак’, калуж.асноўная пража, якая засталася ад палатна’. У ст.-рус. пісьменнасці истка ’вытканая палоска матэрыі, якая выкарыстоўваецца ў якасці аздаблення’ з першай палавіны XVII ст. Утворана ад истъкати ’саткаць, выткаць’ (гл. ткаць.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кальча́га, кальчуга ’кульгавы чалавек’ (Бяльк.). Рус. смал. колчига ’лаянкавая мянушка старой’, колчихать ’кульгаць’, ярасл. і інш. колчихать ’кульгаць’, алан. і інш. колча ’кульгавы чалавек’, кастр. колчи‑нога і да т. п. Форма калчыга — утварэнне ў кампактнай зоне, відаць, бел. рэгіянальная інавацыя, аднак асноўная тэрыторыя распаўсюджання дэрыватаў ад колч‑ руская. Відаць, у сувязі з усх.-слав. ΚΟΛΤ‑. колтать, параўн. рус. колченожка/колтоножка, колчи‑нога, колты‑нога і інш. Параўн. яшчэ калтыга і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абед ’абед, полудзень’, гл. есці, ежа. Прасл. obědъ (параўн. семантычныя разыходжанні серб.-харв. òбјед, славен. obèdасноўная, поўная ежа’ ад іншых славянскіх — рус. обед, польск. obiad, чэш. oběd, в.-луж. wobjed, н.-луж. hobʼed ’полудзень’). Пра першаснасць паўднёваславянскай семантыкі сведчыць, апрача лінгвагеаграфіі, адпаведнасць унутранай форме (ob‑ědъ, ob‑ědati sę) і тое, што значэнне ’полудзень’ мела сваю лексемную рэпрэзентацыю ў *pol‑dьnь. Гл. Вештарт, Лекс. Палесся, 189–190. Параўн. Сцяц., Нар., 15.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пача́так¹, -тку, м.

1. Першы момант ці першыя моманты якога-н. дзеяння, з’явы.

П. жніва.

У пачатку восені.

П. навучальнага года.

Пакласці або даць п. чаму-н. (пачаць).

2. Зыходны пункт, кропка.

У пачатку вёскі.

Весці свой пачатак ад чаго-н. (паходзіць ад чаго-н.). Браць п. (пачынацца).

3. Першакрыніца, аснова, асноўная прычына.

Арганізуючы п.

Стрымліваючы п.

4. мн. -ткі, -ткаў. Асноўныя палажэнні, прынцыпы.

Пачаткі дзяржаўнасці.

5. мн. Спосабы, метады ажыццяўлення чаго-н.

На калектыўных пачатках.

На грамадскіх пачатках (бязвыплатна — пра якую-н. работу, дзейнасць каго-н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)