Ве́стка ’паведамленне, весць’ (БРС, КТС, Яруш., Касп., Растарг.), памянш. вестачка (КТС), укр. ві́стка ’тс’, рус. вестка ’весць, вестачка’, ст.-рус. вѣстка (з XVI ст.). Усх.-слав. утварэнне ад вѣст‑. У бел. мове суф. ‑к‑a, відавочна, па аналогіі да чу́тка. Гл. таксама весць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́тлук ’свавольнік’ (Бяльк.); ’нахабнік, нягоднік’ (Янк. III). Запазычанне з польск. wytłuk ’мужчына або жанчына непрыстойнага жыцця, распуснік, лайдак’. У варыянце вы́тлуч ’тс’ (Шат.) ‑ч‑, відавочна, пад уплывам дзеяслова таўчы або па аналогіі з іншымі словамі з ‑ч‑ суфіксальным тыпу слухач, дзеяч, штурхач.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́ханькі, ма́ханькій, ма́хенькі, ма́хонькі, махо́сенькі, махо́хоханькі, маху́сенькі, махоткі, маху́ткі, маху́тэнькі ’дробны, маленькі’ (Бяльк., Нас., Растарг., добр., Мат. Гом.). Прымыкаюць да рускамоўнага арэалу. Утвораны ад малы, рус. малый па аналогіі да легохонький, тихохонький (Фасмер, 2, 585) з выпадзеннем склада ‑ле‑ (‑лё‑), параўн. ст.-рус. малехонький ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ва́гі ’прылада для ўзважвання’. Да вага́ (гл.). Форма множнага ліку, у пэўнай ступені лексікалізаваная (аднак у РБС вага́ адз. л., ва́гі мн. л.), замацавалася, магчыма, па аналогіі з назвамі іншых прылад, якія складаюцца з дзвюх частак (сані, нажніцы, вароты і пад.), або пад уплывам рус. весы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярханскі шар ’сонца’ або ’месяц’ у загадцы: «Па гары гаранкай каціўся шар вярханскі…» (староб., Заг., 1972). Лексема вярханскі ўтворана ад верх (гл.) пры дапамозе суф. ‑ан‑скі па аналогіі да гаранскі; параўн. рус. горенский таксама ў загадцы: «На горе горенской стоит дуб смоленский…» (СРНГ, 7, 34).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́хам ’сушай, па сухому месцу, сухапутна’ (Нас., Бяльк.), сухамо́м, су́хама ’ўсухамятку’ (Мядзв.). Дэрываты ад *cýxa, су́хо наз. ’суша’ (ТС): су́хам з’яўляецца Тв. скл. гэтага назоўніка, сухамо́м мае падвойны канчатак ‑ам/‑ом; слова су́хама ўтворана па аналогіі прысл. на ‑ма тыпу бегма, паколькі яны ўтвараюцца толькі ад дзеясловаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паведэ́нцыя ’паводзіны; абыходжанне, ветлівасць; звычай, завядзенне’ (Нас.). Рус. пск. асташк. поведёнция; у Гогаля поведенц; у рус. пераўтварэнне ў мове семінарыстаў слова поведение паводле аналогіі з лац. benevolentia, diligentia і інш. (гл. Фасмер, 3, 293; там жа і інш. літ-pa). У бел. м. з рус. (Гіст. лекс., 249).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сказы́лка ‘стрыжань птушынага пяра’ (зэльв., Сл. ПЗБ). Ні фармальная структура слова, ні матывы намінацыі няясныя. Фармальна ад ска́зіць (гл. сказа) з суф. ‑ыль + ‑к‑; ‑л‑ у суф. магло ацвярдзець па аналогіі з кабылка, бабылка і да т. п. Магчыма, ‘тое, што “псуе” абскубаную курыцу’ (г. зн. яе мяса).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Межс́об, межсо́бку ’паміж сабой’ (паўн.-усх., Нас., Рам. 3; віл., Мат.). Толькі беларускае. Карскі (2, 70 і 193) гаворыць аб незвычайным утварэнні. Лексемы можна лічыць калькай з літ. tarpùsavyje ’паміж сабой’, да якой далучаўся прыслоўны суфікс ‑ку (магчыма, па аналогіі да прыслоўя паасобку). Параўн. і н.-луж. mjazsobnje ’паміж сабой’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тру́кша (трю́кша) ‘бручка, Brassica napus’ (слаўг., ДАБМ, камент.). Няясна. Лаўчутэ (Балтизмы, 133) мяркуе, што трюкша — нядаўняе запазычанне з літ. *triukša, якое магло б быць утворана ад гукапераймальнага дзеяслова triukšė́ti, triuškė́ti ‘хрумстаць падчас жавання ежы’, прыводзячы ў якасці аналогіі назву бручкі griẽžtis, утвораную ад griẽžti ‘скрыгатаць, скрыгаць’. Сумніўна, бо адсутнічае фіксацыя літ. *triukša.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)