Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
анало́гія, ‑і, ж.
1. Падабенства ў якіх‑н. адносінах паміж прадметамі ці з’явамі. Поўная аналогія. Вонкавая аналогія.
2.Спец. Форма высновы, калі, грунтуючыся на падабенстве двух прадметаў, з’яў у якіх‑н. адносінах, робяць вывад пра іх падабенства ў іншых адносінах. Гістарычныя аналогіі. Падабраць па аналогіі. Шукаць аналогію.
[Грэч. analogia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНАЛО́ГІЯ БЫЦЦЯ́,
адно з асноўных паняццяў каталіцкай філасофіі — тамізму, паводле якога Бог і ўсё ім створанае знаходзяцца ў суадносінах з агульным для іх быццём. Фама Аквінскі ўзвёў аналогію быцця ў фундаментальны прынцып гэтай дактрыны і распрацаваў яго філас. змест. У 20 ст. ўклад у распрацоўку аналогіі быцця, вызначэнне сфер і магчымасцяў выкарыстання зрабілі Э.Пшывара, Ф. Ван Стэенберген, Б.Лакебрынк, К.Ранер. Сутнасць аналогіі быцця ў тым, што паміж Богам і яго тварэннямі існуюць першапачатковыя адносіны падабенства ў адрозненнях і адрозненні ў падабенстве. Таму адносіны аналогіі могуць пераважаць толькі там, дзе няма ні поўнага падабенства, ні поўнага адрознення, а спалучаюцца адно з адным. Першасным, вызначальным прызнаецца падабенства, першакрыніца якога — стварэнне Богам сусвету і ўсяго, што ў ім існуе. Гэта дае магчымасць філас.-тэалагічнымі сродкамі абгрунтоўваць быццё Бога як першакрыніцу створанага сусвету розных падабенстваў, сярод якіх самае набліжанае да творчай магутнасці стваральніка — творчая дзейнасць чалавека. Але яе нельга атаясамліваць з творчым актам стварэння, бо яна толькі набліжаецца да яго паводле падабенства (аналогіі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аналагі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Заснаваны на аналогіі. Аналагічны метад.
2. Які з’яўляецца аналогіяй; падобны да чаго‑н. Аналагічны выпадак. □ [Сідарук] успомніў, што ў апошнія дні атрымалі аналагічныя лісты і яшчэ некаторыя з таварышаў.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
анало́гіяж. Analogíe f -, -gí¦en;
па анало́гіі analóg, entspréchend;
право́дзіць анало́гіюéinen Vergléich ánstellen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БЕ́ЛЫ ШУМ,
акустычны шум, у якім гукавыя ваганні розных частот выяўлены ў аднолькавай ступені (напр., шум вадаспада, цеплавы шум у радыёэлектронных апаратах). Спец. генератары белага шуму выкарыстоўваюць для кантролю паласы прапускання і раўнамернасці частотных характарыстык электронных узмацняльнікаў. Наз. па аналогіі з белым святлом.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІ́ТНЫ ЗАРА́Д,
дапаможная фіз. велічыня, якая ўводзіцца пры разліках стацыянарных магн. палёў па аналогіі з эл. зарадам, які стварае эл.-статычнае поле. Напр., пры разліках палёў у ферамагн. целах з нераўнамернай намагнічанасцю ўводзяць паняцце аб’ёмнай і паверхневай шчыльнасці М.з. Рэальная крыніца стацыянарнага магн. поля — стацыянарны эл. ток або пастаянны магніт. Гл. таксама Манаполь магнітны.