Патэ́нт ’пісьмовае пасведчанне або грамата на права’ (Нас., ТСБМ). З польск. patent ці з рус. патент, якія праз ням. Patent былі запазычаны з франц. lettre patente, а апошняе з с.-лац. litterae patentes ’адкрыты ліст’ (Фасмер, 3, 216; SWO, 1980, 556).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
няла́дны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Дрэнны, нядобры. Ад паварота і да паварота Адным дажджам адкрыты семафор. Няладная, нялёгкая пагода. Спяць самалёты сонца і прастор. Чэрня. / у знач. наз. няла́днае, ‑ага, н. Яшчэ на сярэдзіне дарогі адчуў.. [Астап] няладнае. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фрэнч, ‑а, м.
Прыталеная куртка ваеннага крою з чатырма накладнымі кішэнямі і хлясцікам ззаду. Шырокія плечы .. [начальніка] аблягаў фрэнч ахоўнага колеру, абцягнуты шырокім раменным поясам. Чарнышэвіч. На .. [Купалу] была белая сарочка, .. адкрыты суконны фрэнч з чатырма нашытымі зверху кішэнямі. Рамановіч.
[Ад уласн. імя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лоб, ілба і (пасля галосных) лба, мн. ілбы́ і (пасля галосных) лбы, ілбо́ў (лбоў), м.
Верхняя надвочная частка твару чалавека або морды жывёлы.
Адкрыты л.
◊
Лоб у лоб (разм.) — насустрач адзін аднаму ісці, сыходзіцца і пад.
У лоб —
1) з фронту, франтальным ударам.
Атакаваць праціўніка ў л.;
2) залішне прамалінейна (разм.).
Спытаць у л.
|| памянш. лабо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.
|| прым. ло́бны, -ая, -ае.
Лобная косць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дэбю́т, ‑у, М ‑бюце, м.
1. Першае выступленне артыста на сцэне. Для дэбюту мне далі ролю прынца ў інсцэніраванай казцы Андэрсена «Прынц і жабрак». Рамановіч. // Першае публічнае выступленне ў якой‑н. галіне дзейнасці. Літаратурны дэбют.
2. Пачатак шахматнай або шашачнай партыі. Адкрыты дэбют.
[Фр. début.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Не скрыты, не сакрэтны; адкрыты. Адсідка ў крэпасці вяла за сабою паліцэйскі нагляд: яўны або патайны. Лужанін. Пасля ўсяго Гані стала зразумела адно: калі ў бойцы вораг быў яўны, адкрыты, узброены, яго бачылі твар у твар, то зараз, у мірную пару, яго цяжка распазнаць, нават з вока на вока. Грамовіч. І ні разу ён [Алесь] не прамінаў, каб дазнацца прычыну тых страхаў. А іх — яўных і ўяўных — хапала тады. Ваданосаў.
2. Зусім відавочны, зразумелы ўсім. Конь выказаў яўныя намеры кінуцца ўперад. Лынькоў. Ад гэтага вее ўжо не чым іншым, як яўным жаданнем некаму спадабацца. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разло́жысты ’развесісты, раскідзісты (пра дрэва, крону, галіны)’, ’шырокі, адкрыты’, ’які далёка чуецца’ (ТСБМ), ’разгалісты’ (Сл. ПЗБ), ’галінасты’ (Сцяшк. Сл.), ’развесісты’ (Гарэц., Др.-Падб.), рус. дыял. разло́жистый ’які разыходзіцца ў бакі’. Ад раз- і лажыць. Сюды ж разло́г ’абшар, адкрытая прастора’ (ТСБМ), ’прастор, пагоркі, нізіны’ (Сцяшк., Др.-Падб.), разло́г ’рыхлая глеба’ (Касп.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́прастаць (БРС, Нас., Бяльк., Касп., Шат., Гарэц., Др.-Падб., Мядзв.). Рус. вы́простать, укр. ви́простати. Ад просты (Праабражэнскі, 2, 134; Фасмер, 3, 146). Шанскі (1, В, 229) утварае ад рус. проста́ть ’апаражняць, апрастаць’, але семантыка дзеяслова (выпрамляць, распрамляць, вызваляць рукі, крылы) хутчэй сведчыць аб сувязі з адным з першасных значэнняў прыметніка просты ’прамы, адкрыты, вольны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́вярка ’адтуліна ў венцяры, праз якую заходзіць рыба’ (гродз., Жыв. НС). Няясна. Магчыма, звязана з верая (гл.), параўн. польск. przywierać ’прысланяць, прычыняць’ (што да *verti ’адчыняць, зачыняць’ і пад.), wierzej ’аднастворкавая брамка’ і wierzejа ’двухстворкавая брамка з дошак’, параўн. таксама ст.-польск. wierzejny ’агульны, адкрыты’. Параўн. Антропаў, Супр. чыт. III, 17. Гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
публі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адбываецца ў прысутнасці публікі, людзей; адкрыты. Публічная лекцыя. □ Паэт [Максім Танк] перакладаў вершы Пушкіна на беларускую мову яшчэ ў давераснёўскі перыяд, выступаў з іх публічным чытаннем. Бугаёў.
2. Прызначаны для шырокага кола людзей, грамадства, для грамадскага карыстання. Публічная бібліятэка. Публічная выстаўка.
•••
Публічны дом гл. дом.
[Ад лац. publicus — грамадскі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)