На́ймя (Нас. Сб., 168) ’імя’ (Нар. сл.), на́йме ’найменне, празванне, мянушка’ (Нас., Гарэц., Яруш.), найменне ’тс’ (Гарэц., Яруш.), найменье ’назва, абазначэнне’ (ТС). Са спалучэнняў на імя, на іменне ’па імені’ ў выніку зрашчэння прыназоўніка з назоўнікам імя, гл. у Насовіча: Як тобе найме? Параўн. наймі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бух, выкл.

1. Абазначэнне глухога адрывістага гуку пры ўдары, стрэле і пад. — Бух! — стрэліў князь. Колас. Рэйка не звініць. Атрымліваюцца нейкія глухія, невыразныя гукі: бух! бух! бух! Васілёнак.

2. у знач. вык. Разм. Ужываецца ў значэнні дзеяслова бухаць — бухнуць ​1 і бухацца — бухнуцца. Не паспеў.. [Мікола] выехаць на дарогу — зноў бух ячмень з воза! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Збрусава́ць ’патаўсцець, зацвярдзець’, збруснець ’зацвярдзець’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. брусянець ’напухнуць’, брузнуць ’таўсцець’. Значэнне ’зацвярдзець’ — абазначэнне з’явы, што адбываецца побач з напуханнем, а ’патаўсцець’ — фактычна сінонім да ’напухаць’. Не выключаны пры фарміраванні значэння ’зацвярдзець’ народна-этымалагічныя асацыяцыі з брус (гл.). Гл. таксама Лучыц-Федарэц (Бел.-рус. ізал., 64).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сі́мвал, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Тое, што служыць умоўным знакам якога-н. паняцця, з’явы, ідэі; мастацкі вобраз, які перадае якую-н. думку, перажыванне.

Жалейка — с. беларускай паэзіі.

Голуб — с. міру.

2. Прынятае ў навуцы ўмоўнае абазначэнне якой-н. адзінкі, велічыні.

Сімвалы хімічных элементаў.

Сімвал веры — кароткі выклад асноўных догматаў хрысціянскай рэлігіі.

|| прым. сімвалі́чны, -ая, -ае і сі́мвальны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Сімвалічнае адлюстраванне.

Сімвальная інфармацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Іллі́ барада́ ’нязжаты касмык жыта, які пакідалі на полі’ (Інстр. II). У рускіх вядома абазначэнне апошняй жмені каласоў «Волосу на бородку», у сербаў божја брада (Б. А. Рыбакоў, Язычество древних славян, 1981, 425). Рэлікт старога язычніцкага абраду, дзе імя Ілья сведчыць аб больш познім хрысціянскім напластаванні. З Ілья і барада (гл.); параўн. лібарада.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сі́мвал, ‑а, м.

Умоўнае абазначэнне, знак якога‑н. прадмета, з’явы, ідэі. Белы голуб — сімвал міру. □ І няслі мы сцяг чырвоны, — Сімвал вольнасці і працы, — Ў бойках кулямі прабіты. Броўка. І тут здарылася якраз тое, што непазбежна павінна было здарыцца. Дзядзька Пятрусь стаў для Даніка сімвалам надзей і спадзяванняў. Майхровіч. Зубр — сімвал імклівай сілы — стаў эмблемай магутнага і нястрымнага руху наперад маладой беларускай сацыялістычнай індустрыі, сімвалам «машыннай сілы краіны». В. Вольскі. // У літаратуры — мастацкі вобраз, які ўмоўна перадае якую‑н. думку, ідэю, перажыванне. Не традыцыйная высокая муза, а народная жалейка стала сімвалам, увасабленнем паэзіі. Івашын. // Спец. Умоўнае абазначэнне якой‑н. велічыні, паняцця, прынятае той ці іншай навукай. Сімвалы хімічных элементаў.

•••

Сімвал веры — а) кароткі выклад асноўныя дагматаў хрысціянскай рэлігіі; б) перан. асноўныя перакананні.

Сімвал часу (кніжн.) — тое, што з’яўляецца найбольш тыповым для таго ці іншага часу.

[Ад грэч. symbolon — умоўны знак, прыкмета.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пля́ма, -ы, мн. -ы, плям, ж.

1. Месца іншай афарбоўкі на якой-н. паверхні, а таксама месца, забруджанае чым-н.

Радзімая п.

Чарнільная п.

Белая п. (на геаграфічнай карце: абазначэнне недаследаванай мясцовасці; таксама перан.: пра што-н. невядомае, нявывучанае). Жоўтая п. (у сятчатцы вока: месца, вельмі чуллівае да святла; спец.).

2. перан. Што-н. ганебнае, надта непрыемнае.

П. на рэпутацыі.

|| памянш. пля́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́зва, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Абазначэнне словам прадмета, з’явы, паняцця і пад.; найменне чаго-н.

Прысвоіць назву плошчы. «Курган» — н. паэмы Янкі Купалы.

Бабуля ведала назвы ўсіх мясцовых раслін.

2. часцей мн. Асобнае выданне (кніга, часопіс і пад.), незалежна ад колькасці тамоў, з якіх яно складаецца.

У бібліятэцы 50 тысяч назваў, 80 тысяч тамоў.

Адна толькі назва (разм., неадабр.) — аб кім-, чым-н., што не адпавядае свайму прызначэнню.

Адна толькі н. што каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сі́мвал ‘умоўнае абазначэнне, знак’ (ТСБМ), сы́мвал ‘тс’ (Ласт.), сымбо́ль ‘тс’ (Некр. і Байк., Стан.), ст.-бел. симболъ, симболъ ‘тс’. Крыніца запазычання грэч. σύμβολον ‘знак’, адкуль трапіла рознымі шляхамі: праз ц.-слав. символъ, параўн. серб.-ц.-слав. симъволъ ‘тс’, ст.-рус. символ (гл. Фасмер, 3, 623) або праз лац. symbolum, ст.-польск. symbol ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 192).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

обозначе́ние ср.

1. (действие) абазначэ́нне, -ння ср.; зна́чанне, -ння ср., ме́чанне, -ння ср.; см. обознача́ть;

2. (знак) адзна́ка, -кі ж., знак, род. зна́ка м.;

усло́вные обозначе́ния умо́ўныя адзна́кі (зна́кі);

3. (означение) азначэ́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)