цэ́хавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да цэха, адпавядае патрабаванням цэха (у 1 знач.). Цэхавыя карпарацыі. Цэхавыя законы. Цэхавыя прывілеі.

2. Які мае адносіны да цэха (у 2 знач.), належыць цэху. Цэхавы сход. Цэхавае абсталяванне. Цэхавы камітэт. □ [Піліп] нават напісаў пра Міхаську ў цэхавую насценную газету. Кулакоўскі.

3. перан. Вузкі, замкнёны ў межах сваёй групы, прафесіі і пад.; абмежаваны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяго́ніевы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да бягоніі. Бягоніевы ліст.

2. у знач. наз. бяго́ніевыя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога належыць бягонія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вакза́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вакзала. Вакзальны будынак. Вакзальны кіёск. // Уласцівы вакзалу. Вакзальная сумятня характэрна звычайна для ўсіх чыгунак свету. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вока (у 1 знач.). Вочнае яблыка. Вочныя хваробы.

•••

Вочнае навучанне гл. навучанне.

Вочная стаўка гл. стаўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дары́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Дарыды (вобласці Старажытнай Грэцыі). Дарычны дыялект. // Звязаны з архітэктурным стылем, які склаўся ў Дарыдзе. Дарычныя калоны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гамеапаты́чны, ‑ая, ‑яе.

1. Які мае адносіны да гамеапатыі, заснаваны на ёй. Гамеапатычнае лячэнне. Гамеапатычнае лякарства.

2. перан. Зусім нязначны, маленькі. Гамеапатычная порцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаспады́ньскі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да гаспадыні, звязаны з работай гаспадыні. Гаспадыньская справа. □ Насцечка зусім страціла сваю ранейшую гаспадыньскую сталасць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

геста́паўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гестапа, гестапаўца, які належыць, уласцівы ім. Ёмістыя скляпенні.. камяніцы былі прыстасаваны немцамі пад гестапаўскую турму. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гіля́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гіляка, гілякоў, належыць ім. Гіляцкая мова. Гіляцкае паселішча. // Уласцівы гілякам; такі, як у гілякоў. Гіляцкі звычай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

градавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да граду. Градавая крупіна. // Які нясе град; з градам. Ідзі ў чыстае ты поле, Градавая хмара. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)