бутафо́рыя, ‑і, ж.

1. Прадметы абстаноўкі ў спектаклі (мэбля, зброя, пасуда і інш.), а таксама штучныя прадметы, выстаўленыя на вітрынах магазінаў замест сапраўдных. [Артысты] самі майстравалі ўсю бутафорыю, дапамагалі шыць адзенне, развучвалі песні і танцы. Сяргейчык.

2. перан. Падман, бачнасць, фальш, разлічаныя на знешні эфект. Смешна цяпер Змітраку, што ён тры гады жыў марамі аб ёй, вучыўся лепш за ўсіх толькі дзеля яе, а яна [Іна] аказалася для яго бутафорыяй. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марнава́цца, ‑нуецца; незак.

1. Траціцца без карысці, прападаць, не ісці на карысць. Марнуюцца сілы. □ Аляксей пагушкаў лямпу на выцягнутай далоні і ўсміхнуўся: — Неашчадна! Гэта ж кілаграмы тры каляровага металу марнуецца. Б. Стральцоў.

2. Тое, што і мардавацца (у 2 знач.). — Ну, Андрушка, пускай дзяцей ды паедзем у Пінск. Годзе табе ўжо марнавацца тут. Колас. — У вёсцы дабра [Рыгор] не бачыў, а цяпер у турме марнуецца. Бажко.

3. Зал. да марнаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пятлі́ца, ‑ы, ж.

1. Абкіданая або нашыўная пятля на верхняй вопратцы. Зарагатала [дзяўчына] і рукой Паправіла ў пятліцы астру. Аўрамчык.

2. Каляровая нашыўка на каўняры, грудзях форменнага адзення, якая служыць знакам адрознення. Адзін з вайскоўцаў, у якога на пятліцах былі два кубікі, трымаў напагатове аўтамат, другі, старшы палітрук, — карабін. Новікаў. Па тры на грудзях чырванелі пятліцы; Шапталі пры стрэчы ўсе маладзіцы: — Глядзі, які стройны, прыгожы Ігнат, Чырвоны казак, камісар акурат!.. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разлютава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разлютаваць.

2. Які прыйшоў у лютасць, злосны, раз’юшаны. Карла ўжо справіўся злезці з каня, узысці на паром, агледзець кожную шчыліну і, нікога не ўбачыўшы, зноў узлез на каня і праскочыў каля .. [сялян] страшным разлютаваным д’яблам. Зарэцкі. Разлютаваны Лявон як крутнуўся, дык тры Алішэўцы разляцеліся, што тыя трэскі. Сабаленка. // Які вырашае лютасць, злосць. А цешча, седзячы каля .. [Глашы], падцяўшы губы, зняважліва свідравала зяця разлютаваным позіркам. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сатле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Гніючы, разбурыцца; згнісці, струхлець, спарахнець. Труп сатлеў ужо напалову, час знішчыў рысы твару. Лынькоў. Дакументы настолькі сатлелі, што прачытаць іх было амаль немагчыма. «Беларусь».

2. Тлеючы, згарэць, ператварыцца ў попел. Старая [лазня] згарэла тры гады назад. Не тое каб агнём, а проста — так ужо напалілі, такі быў у ёй мятны ды густы дух з парай, што яна ціха сабе сатлела за ноч, не вытрывала. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́лішча, ‑а, н.

Разм. Зямельны ўчастак, заняты будынкамі, садамі. Усе былі рады, што вярнуліся на сваё селішча, да пакінутых амаль тры гады таму назад хат. Пестрак. // Месца, дзе раней было якое‑н. пасяленне. А адтуль — каб масквічкі ўжо ўсё ведалі — падалася [цётка Макрына] з імі па шляху, за зялёную пад лубінам гару, паказаць, дзе было дзедава селішча. Ракітны. [Бацька] убачыў на сваім селішчы толькі груды абгарэлага, задымленага камення ды, глеючыя галавешкі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стры́гчыся, стрыгуся, стрыжэшся, стрыжацца; стрыжомся, стрыжацеся, стрыгуцца; пр. стрыгся, ‑лася; незак.

1. Падстрыгацца, стрыгчы сабе валасы. Ён не вельмі ахайны, Іван, па тры месяцы не стрыжэцца, не абразае пазногцяў, але што датычыць чыгуначных зводак, то тут ён педантычны, нібы бухгалтар. Навуменка.

2. Насіць валасы, падстрыжаныя якім‑н. чынам; насіць кароткія валасы, пастаянна падстрыгаць іх. Валасы .. [Данусі] былі падстрыжаны так, як стрыгуцца кітайскія дзяўчаты. Карпюк.

3. Зал. да стрыгчы (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцямне́ць, ‑ее; зак.

1. безас. Пра надыход цемнаты, змроку, прыцемку. На дварэ ўжо сцямнела, і над сталом запалілі вялікую вісячую лямпу. Лобан. [Шафёр:] — Вечарам, калі зусім сцямнее, падыдзіце да крайняй хаты ад Слуцка і пастукайце тры разы ў акно. Шчарбатаў. Сцямнела. Зоры высыпаліся на небе, дробныя як мак. Чарнышэвіч.

2. Разм. Стаць цёмным ці больш цёмным. — Уявіце сабе, — [Габінаў] развёў рукамі і самотна ўсміхнуўся, і яго блакітныя вочы неяк раптоўна сцямнелі. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эквівале́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Што‑н. раўназначнае, раўнацэннае, раўнасільнае чаму‑н., здольнае поўнасцю замяніць яго. Хімічны эквівалент. Механічны эквівалент цяпла. □ Даніну модзе на грэчаскія словы аддавалі некаторыя дзеячы праваслаўя шляхам замены сваіх славянскіх прозвішчаў грэчаскімі эквівалентамі. Жураўскі. Сорак, восемдзесят, сто дваццаць грамаў — чвэртка, палавіна, тры чвэрткі пайка, шэры наздраваты кавалак салдацкага хлеба быў такі фантастычна магутны эквівалент, што да зеніту яго, да поўнай вагі, цэны, здаецца, і не даходзілі. Брыль.

[Лац. aequivalens, aequivalentis — раўназначны, раўнацэнны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тры́дзевяць ‘вельмі многа, няпэўная колькасць’: сядзіць маць Прачыста на прыстоле і дзержыць трыдзевяць ключы ў прыполе (БНТ, Зам.), ‘дваццаць сем’: у камори стоиць тридзевяць дубовых; тридзевяць скацерсци шавковыя (Рам. 5), у 1930‑я гады адпавядала тро́йчы дзе́вяць (Некр. і Байк.); сюды ж трыдзевя́ты: трыдзевятае царства ‘вельмі далёкая краіна, зямля’ (ТСБМ), трыдзевя́тка ‘крынічнік-дуброўка, Veronica chamaedrus L.’ (маг., Кіс.). Параўн. укр. три́девʼять ‘дваццаць сем’, рус. три́девять ‘тс’; ‘многа’: три́девять иминь ‘заклінанне ад ліхіх сіл’, ст.-рус. тридевѧ(т)о (у берасц. грамаце XIII ст., Залізняк, Древненовг.), польск. trzy dziewięcieтры разы па дзевяць (у вясковых лекарак)’, серб. цімак. три́девет ‘дваццаць сем’: чим вода́ ў реку пројде тридевет ка́мена, мож се пије; балг. радоп. три́‑де́ветʼ: три́‑деветʼ по̂́ти ‘шматразова’, макед. три‑девет: зад три‑девет планини ‘вельмі далёка’. Праслав. *tri devętь — спалучэнне (гл. тры, дзевяць), якому прыпісваліся магічныя функцыі, асабліва т. зв. патроенай дзявятцы, характэрна, што лічэбнік «дваццаць сем» у замовах не называецца (Лукінова, Числ., 64). Архаізм, які захоўвае рэшткі ліку дзявяткамі (Карскі 2-3, 346), вядомы іншым мовам, параўн. лат. trejdeviņi ‘вельмі многа’, грэч. τρὶς έωφφέα ‘тройчы дзевяць’ (Жураўлёў, Язык и миф, 739). Спалучэнне лічэбнікаў у назве расліны грунтуецца на прыпісанай ёй якасці лячыць ад вялікай колькасці хваробаў (Коласава, Лексика, 139). Гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 636; Карпенка, Зб. Супруну, 103 (спалучэнне захавалася, бо страціла дакладнае колькаснае значэнне).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)