адстая́ць², -таю́, -таі́ш, -таі́ць; -таі́м, -таіце́, -тая́ць; -то́й; зак., што.

Прысутнічаючы дзе-н., прастаяць да канца.

А. на нагах увесь сеанс.

|| незак. адсто́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арка́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ка́д, ж.

Шэраг аднолькавых па форме і велічыні арак, якія апіраюцца на слупы або калоны і складаюць архітэктурнае цэлае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

астэро́ід, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Малая планета, якая абарачаецца вакол Сонца, галоўным чынам паміж арбітамі Марса і Юпітэра.

|| прым. астэро́ідны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

барыка́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ка́д, ж.

Загарода, прызначаная для абароны ў час вулічных баёў.

Змагацца на барыкадах.

|| прым. барыка́дны, -ая, -ае.

Барыкадныя баі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гра́зі, -зей.

Азёрны або марскі іл як лекавы сродак, а таксама месца, дзе ім лечацца.

Лячыцца гразямі.

Паехаць на г.

|| прым. гра́зевы, -ая, -ае.

Гразевая ванна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́рда, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, корд і -аў, ж. (спец.).

Доўгая вяроўка, на якой ганяюць коней па крузе пры выездзе, абучэнні.

Ганяць на кордзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запру́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, запру́д, ж.

1. Найпрасцейшая плаціна ў выглядзе насыпу, якая перагароджвае цячэнне ракі.

2. Загачаны вадаём.

|| прым. запру́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заспява́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; незак. (разм.).

1. Знаходзіць каго-н. дзе-н., за чым-н.

З. за работай.

2. Раптоўна захопліваць.

З. злодзея на месцы злачынства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камо́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -мо́д, ж.

Прадмет мэблі ў выглядзе невысокай шафы з шуфлядамі для бялізны, розных хатніх рэчаў.

|| прым. камо́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абзеляні́ць, -зеляню́, -зяле́ніш, -зяле́ніць; -зяле́нены; зак., што.

Пасадзіць дрэвы, кусты там, дзе няма расліннасці.

А. вуліцы горада.

|| незак. абзеляня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. абзеляне́нне, -я, н.