СО́С

выклічнік

СО́С
со́с

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ку-ка-рэ́-ку

выклічнік

ку-ка-рэ́-ку
ку-ка-рэ-ку́

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Гі́ля-гі́ля-гі́лявыклічнік для адгону гусей’ (Шатал.), гіль, гі́ля ’тс’ (Янк. III). Ці не звязана з дзеясловам гілява́ць ’гізаваць’? Гэты выклічнік ёсць і ў іншых слав. мовах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віль, віль‑вільвыклічнік, які перадае кароткае, шматразовае дзеянне (КТС, Янк. III). Да віля́ць (гл.). Параўн. укр. виль!выклічнік для выражэння віляння, рус. виль‑виль‑виль, виля‑виля‑виля ’падзыўное для гусей’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзяржа́цца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.

Трымацца. Гэй, ляці, але дзяржыся, Злы яздок, Без пары не праваліся У масток. Чарот. А Сцёпка вывеў з гэтага такое заключэнне, што і перабор меры таксама нядобры, як і недабор. Трэба быць асцярожным і больш дзяржацца сярэдзіны. Колас.

•••

Толькі дзяржыся!выклічнік, які паказвае на высокую ступень праяўлення якой‑н. якасці. — А які з мяне музыка быў у тых гадах, дык толькі дзяржыся! Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ніцю́к ’німала’ (Нас.). Да цюк (выклічнік), гл. цюкаць ’стукаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валюх ’пузан, цяльпук, мяла’ (Клім.), валюхла ’капун, павольны ў хадзьбе чалавек’ (З нар. сл.), валюх‑валюхвыклічнік (пра хаду)’ (КСП). Да валяць з экспрэсіўнай суфіксацыяй; параўн. валёх‑валёхвыклічнік’, рус. валях, валяха, валяшка, валява, валюга, валюшка ’цяльпук’, увалень, бесар. валюхаваты ’цяльпук’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жгіў-жгіў ’гукапераймальны выклічнік, які імітуе гук пілы’ (полац., Нар. лекс., 22).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тулу́-тулу́ — анаматапеічны выклічнік (Кліх). Гукаперайманне, параўн. талала, тулю-тулю і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вары́х!выклічнік, які выражае хуткае раскачванне’ (Гарэц.). Утварэнне на базе дзеяслова вары́ха́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)