накапа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Доўга, многа пакапаць, натаміцца капаючы. [Бацька] заўзята маўчыць і шпурляе наверх вялікія чорныя цагліны торфу, а я адношу іх.. Цагліны мокрыя, слізкія, цяжкія.., а ён усё не хоча, каб я яго падмяніў. — Яшчэ накапаешся, — адказвае, нібы яму ад гэтага лягчэй. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плыву́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца на вадзе, размешчаны на вадзе; які плавае. Плывучы мост.
2. Здольны трымацца на паверхні вады, плаваць. Плывучыя матэрыялы. □ [Ласіха] смачна жуе вялікія плывучыя лісты лілеі. Брыль.
3. Які лёгка размываецца, перамяшчаецца дзякуючы вялікай колькасці вады ў ім (аб грунце). Плывучая гліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіньёр, ‑а, м.
У Італіі — форма ветлівага звароту да мужчыны; пан (у 5 знач.). Антоніо ішоў на працу ў лялькавую майстэрню сіньёра Пуччыо. Маўр. Мяне і сябра забірае ў лодку шустры, .. пажылы сіньёр у кепцы, па-сваяцку падобны да дзядзькі Тодара, старшага пастуха ў нашым калгасе. Брыль.
[Іт. signor.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
славя́нскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да славянства, славян; які належыць славянам, уласцівы ім. Славянскія народы. Славянскія мовы. Славянскі характар. □ Гэта быў стары батрак з дзіўным для Руневіча, як быццам славянскія, прозвішчам — Ракаў. Брыль.
2. Які мае адносіны да старажытнай пісьменнасці славян; царкоўнаславянскі. Славянская палеаграфія.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сту́дзеньскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да студзеня 1, уласцівы яму. Студзеньскі мароз. □ Да першай сустрэчы з Людай Толя многае перажыў... Зрэшты, не падыходзяць гэтыя словы, мала іх, каб перадаць тое, што адбылося ў Толевай душы дзесяць гадоў таму назад, студзеньскай ноччу ў сорак трэцім. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сяме́йнік, ‑а, м.
Разм. Член якой‑н. сям’і. Сямейнікаў маіх дома нікога не аказалася, але я нават забыўся хоць якой запіскай папярэдзіць іх аб маім ад’ездзе і пабег на аўтобусную станцыю. Быкаў. Звялі маладзіцу са свету сямейнікі. Свёкар быў звер і скупеча .. А сынок — яшчэ горшы. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
та́та, ‑ы, м.
Разм. Тое, што і бацька (у 1 знач.). Хлопчык яшчэ зусім няшмат разумеў у тым, хто такія паны і чаму яго тата не хацеў іх пусціць сюды, у Заходнюю Беларусь. Брыль. Мне так шкада стала свайго дому, мамы і таты, братоў і сясцёр! Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удушы́ць, удушу, удушыш, удушыць; зак., каго-што.
Разм.
1. Павесіць каго‑н. [Мікіта:] — Ён яе [Марылю] у магілу загнаў... Удушыць яго мала за гэта! Брыль.
2. Сціснуўшы горла, спыніць дыханне; задушыць. // перан. Не даць развіцца чаму‑н., спыніць рознымі мерамі развіццё чаго‑н. Фашызм імкнецца ўдушыць рэвалюцыйнадэмакратычны рух народаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ухва́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Разм. Уменне, спрыт у чым‑н. Вясёлая баявая Насця Чычка, ёмкая, з мужчынскімі ўхваткамі, бураю налятае на мізэрнага Міхайлу Драбка. Колас. Жыла з старым бацькам дзяўчына.. Васемнаццаць год і ўхватка хлапецкая, не горш, чым у лепшага з «нёманскіх казакаў». Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фашы́зм, ‑у, м.
Тэрарыстычная дыктатура найбольш рэакцыйных імперыялістычных сіл, якая імкнецца да знішчэння дэмакратыі і развязвання захопніцкіх войнаў. І вельмі часта прыходзіла думка, як у такім багацці фарбаў і гукаў, як на такой раскошна прыгожай зямлі магла зарадзіцца такая, да жудасці і смеху дзікая, гніль — фашызм?! Брыль.
[Іт. fascismo.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)