укла́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. укладваць — укласці 1 (у 3, 4 знач.).
2. Р мн. ‑дак. Што‑н. складзенае або ўложанае ў пэўным парадку. Прыгожая ўкладка валасоў.
3. Р мн. ‑дак. Тое, што і укладыш (у 1 знач.). [Артыкулы] цудоўна праілюстраваны сапраўды мастацкімі ўкладкамі. Юрэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упадзе́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. упадаць (у 2 знач.).
2. Месца зліцця дзвюх рэк. Узнік .. [Полацк] тут, пры ўпадзенні Палаты ў Дзвіну, на зручным водным шляху з усходу на захад і з поўначы на поўдзень, у далёкія-далёкія часы як адзін з цэнтраў усходнеславянскага племені — крывічоў. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упако́ўка, ‑і, ДМ ‑коўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. упакоўваць — упакаваць; вынік такога дзеяння. Упакоўка рэчаў у чамаданы. Упакоўка гатовых вырабаў.
2. Р мн. ‑ковак. Матэрыял, у які што‑н. упакавана; тара. Упакоўка з цэлафану. Кардонная ўпакоўка. □ На ўпакоўцы — белай шурпатай паперы — красавалася слова «Казбек». М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усту́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. уступіць 2 (у 1, 2 знач.).
2. Паслабленне, скідка ў сувязі з якімі‑н. абставінамі. Зрабіць уступку традыцыі. □ Бязлітасная хвароба зрабіла .. [К. Чорнаму] скупую ўступку. Ненадоўга адтэрмінавала трагічную развязку. Вітка.
3. Скідка з назначанай цаны. Прадаць з уступкай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хап, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. хапаць — хапнуць і хапануць, хапянуць. І Ягорка Ажывіўся, Хап цукерку З рук ды ў рот! Дзеружынскі. Хлапчук разявіў рот ад захаплення: — Вось гэта хараство! Вось гэта пекната! Не кветка — любата! І, не раздумваючы, — хап яе ў жменю... Валасевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
храні́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Той, хто складае (піша) хронікі (у 1 знач.). Такім чынам беларускі храніст уклаў у твор самую поўную для свайго часу гісторыю сваёй Радзімы. «Маладосць». Паводле звестак польскага храніста XV стагоддзя Длугоша, бітва пачалася імклівым націскалі літоўскай конніцы, якая абрушылася на левы фланг праціўніка. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чака́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. чакаць. Дзед Талаш .. хацеў рушыць і ісці хоць куды, абы не стаяць тут .. у бясплодным чаканні. Колас. Вечарам сядзела .. [Ганна] дома — і сумная і поўная трывожнага чакання. Чорны.
2. Непрыняцце рашэнняў некаторы час з мэтай дачакацца зручнага моманту. Палітыка чакання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чо́канне 1, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. чокаць 1 і чокацца, а таксама гукі гэтага дзеяння. Міхась прачнуўся ад шалёнага чокання скарастрэльных гармат і глухога гулу зенітак. Асіпенка.
чо́канне 2, ‑я, н.
Спец. Асаблівасць вымаўлення, якому ўласціва неадрозненне гукаў «ц» і «ч» і супадзенне іх у гуку «ч».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шапта́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. шаптаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. [Яраш:] — Хвіліначку, сябры. Сумнавата робіцца за нашым сталом. Сепаратныя размовы, шаптанне... Давайце паспрабуем пагаварыць калектыўна. Шамякін. Я люблю ўсходы нашых палеткаў І спавітыя ў зелень лугі, І шум бору пануры, глухі, І шаптанне крынічнае ўлетку. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шасце́нне, ‑я, н.
Абл. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шасцець, а таксама гукі гэтага дзеяння. Свісту не чуваць, а толькі ціхае, амаль нячутнае шасценне ў перапынку паміж выбухамі. Навуменка. Пераможнаю радасцю гучаць жалезныя колы вагонаў, і гэтае гучанне падхоплівае зарэччы, чарот, ператвараючы яго ў цэлую мяцеліцу адрывістага смеху-шасцення. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)