шчо́лак, ‑у, м.

Абл. Луг ​2. Перад самым захадам сонца Лукер’я перацерла ў шчолаку бялізну і, ускінуўшы мокрыя жмуты на плечы, пайшла да ручая. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яскра́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан яскравага. Калі мы стаялі на маўклівай плошчы, перад намі з асаблівай яскравасцю ажыла яе багатая рэвалюцыйнымі падзеямі гісторыя. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няёмкасць ж.

1. (свойство, качество) неудо́бство ср., нело́вкость;

2. (неудачный поступок) нело́вкость;

3. (чувство стеснительности) нело́вкость;

адчува́ць н. пе́рад кім-не́будзь — чу́вствовать нело́вкость пе́ред ке́м-л.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прамільгну́ць сов., в разн. знач. промелькну́ть;

п. пе́рад вачы́ма — промелькну́ть пе́ред глаза́ми;

у яго́ сло́вах ~ну́ла іро́нія — в его́ слова́х промелькну́ла иро́ния;

мала́нкай п. — мо́лнией промелькну́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пі́лны ’хуткі ў рабоце’ (ушац., ЛА, 3). Варыянт з дэпалаталізаваным л, гл. пі́льна, пі́льны. Паводле Станкевіча (Запіскі, 2, 244): “спарадычна ёсьць ацьвярдзеньне l перад цьвёрдым зубным п (н): … пілны”.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перады́лле (пэрэды́лье) ’загарадзь перад хлявом’ (лун., Нар. сл.). Зыходнае, відаць, перадынне, перадрынне (гл.); слова змянілася пад уплывам лексемы дыль ’бервяно, тоўстая дошка’, якое было матэрыялам для прасла ’шчыльнай агароджы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераналёчнік ’маруна (павіліца) сапраўдная, Galiam verum L.’ (вілен., Кіс.). Кантамінаваная назва з перад полем + урочнік (іншая назва гэтай расліны) — расліна любіць расці на сухіх ускрайках лесу, дзе шмат святла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абгарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак., што.

Абнесці што‑н. агароджаю. Агарадзіць сад. □ Здавалася, што гаспадар меў перад сабою мэту паставіць будынак і абгарадзіць яго навек. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рытурнэ́ль, ‑я, м.

Частка акампанементу, якая паўтараецца ў пачатку і ў канцы кожнай страфы песні, раманса, опернай арыі і пад. // Невялікі музычны ўступ перад пачаткам танца.

[Іт. ritornello.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва прыназ. з РВМ.

Ужываецца замест прыназоўніка «у» перад словамі, якія пачынаюцца з «у» і ў спалучэнні «ва мне», напрыклад: ва ўсіх, ва ўзросце, ва універсітэт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)