запля́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць пляскаць. // Пляснуць некалькі разоў запар; прапляскаць. Нехта паспрабаваў запляскаць у далоні, нехта голасна засмяяўся. Пянкрат. Ліда запляскала ў далоні і кінулася ў двор, каб затрымаць садоўніка. Прокша.
запляска́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., што.
Зрабіць пляскатым. Запляскаць цвік. // Прыпляскаць. Запляскаць лапатай зямлю на капцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
1. Незак. да забіць 1.
2. без дап. Пападаць, пранікаць (пра струмені вады, пыл, снег і пад.). З боку двара.. ляпілася некалькі дашчаных сенцаў. Вузкія, абшытыя знадворку стужкамі бляхі, каб не забіваў дождж, яны стаялі радком. Ракітны.
3. Душыць, мучыць (пра кашаль). Кашаль забівае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наніза́ць, ‑ніжу, ‑ніжаш, ‑ніжа; зак., што і каго-чаго.
Пратыкаючы, надзець, насадзіць на нітку, дрот і пад. Нанізаць вясло абаранкаў. □ Нанізаў [Косцік ляшчоў] на лазіну з сучком на канцы, закінуў на плечы і ідзе. Ваданосаў. [Настаўнік] выразаў некалькі бярозавых пруткоў, звязаў іх тонкімі канцамі і нанізаў цэлыя тры маністы грыбоў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непрала́зны, ‑ая, ‑ае.
Такі, праз які немагчыма або цяжка прайсці, прабрацца. Непралазная дрыгва раскінулася на дзесяткі кіламетраў. В. Вольскі. Самазвал ірвануўся ўперад, але, праехаўшы некалькі метраў, споўз з дарогі і засеў у непралазнай гразі. Лукша. Сядзіба Васіля ўпіралася ў самы хмызняк, што цягнуўся тут жа густой непралазнай сцяной. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паво́лі, прысл.
1. Няспешна; марудна. Ісці паволі. Рабіць паволі. □ Паволі цячэ палеская рэчка. Чорны. Мікола гаварыў паволі, узважваючы кожнае слова. Новікаў.
2. Асцярожна, з перасцярогай. Некалькі мужчын паволі апускалі ў студню прынесеныя драбіны. Колас.
3. Паступова, не адразу. Сонца ўзыходзіла ціха, туман разыходзіўся паволі. Чорны. Гул паволі сціхаў. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папераступа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і без дап.
Пераступіць усё, многае; пераступіць (з нагі на нагу) некалькі разоў. Папераступаў лужыны і пайшоў. □ Даўшы з дзвярэй «дзень добры»,.. [Ціхон] памыляў вуснамі, папераступаў з нагі на нагу, а потым сказаў: — Ведаеш, хлопча, я не так сабе да цябе прыйшоў. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскляпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Выбіць заклёпкі, разняць на часткі (што‑н. скляпанае). Выпадкова ўдалося выявіць на дне ракі Свіслач паравы кацёл і некалькі ржавых вялікіх жалезных бакаў. Іх выцягнулі з вады, тут жа раскляпалі і перацягнулі на завод. «Полымя».
2. Распляскаць, расплюшчыць чым‑н. цяжкім, цвёрдым.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
руле́т, ‑а, М ‑леце, м.
1. Кумпяк, з якога вынята костка і якому нададзена форма каўбасы.
2. Ежа з сечанага мяса ці бульбы з якой‑н. начынкай, запечаная ў выглядзе прадаўгаватага кавалка, звычайна акруглай формы.
3. Пірог з цеста, згорнутага ў некалькі слаёў з салодкай начынкай. Рулет з макам.
[Фр. roulette.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сумо́та, ‑ы, ДМ ‑моце, ж.
Разм. Тое, што і сум. Некалькі хвілін прыемна было адпачыць, а потым паступова находзіла нейкая неадольная сумота і нават крыўдна рабілася за сваё становішча. Кулакоўскі. Марына слухае ў сумоце, А ў думках ёй карціць адно. Колас. Нудныя дні насталі для яго [Ігнася]. Сумота. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
футля́р, ‑а, м.
Скрынка ці чахол, куды кладзецца якая‑н. рэч, каб захаваць яе ад псавання або пашкоджанняў. Каля ног на тратуары ляжаў футляр ад скрыпкі, шэры, аблезлы, і на ім шапка, у якой ляжала некалькі медзякоў. Галавач. Сяржант, палажыўшы баян у футляр, зняў з паліцы.. [Нінін] чамадан. Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)