худзі́зна, ‑ы, ж.

1. Знешні выгляд худога ​1. Худзізна [палоннага] ўразіла Ядзю можа больш, чым раны, бруд, зарослы сівой барадой твар. Асіпенка. Нягледзячы на худзізну, .. [жарабок] аказаўся даволі жвавым. Сяркоў.

2. Разм. Пра худога чалавека або жывёлу. Цяпер конь.. [Кастуся] ўжо не быў той здарожанай, хоць і маладой, худзізнай. Чорны. Навалач нейкую знайшла, прымака. Худзізна — скура ўжо не на рэбрах, а пад рэбрамі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпрыц, ‑а, м.

1. Медыцынскі інструмент для ўвядзення ў арганізм лекавых рэчываў, а таксама для адсмоктвання з поласцей вадкасці, які мае выгляд цыліндра з поршнем і іголкай. Трымаючы шпрыц, на бліскучай іголцы якога вісела кропля, медсястра ваткай выцірала матчыну руку і супакойвала: — Пацярпіце... крыху... зараз будзе лепш... Карпаў.

2. Спец. Інструмент такога ж характару, які выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці. Шпрыц для крэму.

[Ням. Spritze.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

располага́ющийII

1. прич. які́ (што) схіля́е, які́ (што) выкліка́е прыхі́льнасць;

располага́ющий к себе́ які́ (што) выкліка́е прыхі́льнасць да сябе́; см. располага́тьIII;

2. прил. (внушающий симпатию) сімпаты́чны, прые́мны, прыва́бны;

располага́ющая вне́шность прые́мны (прыва́бны) вы́гляд.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Відны ’бачны, прыметны’; ’выдатны, важны, значны, рослы, статны, самавіты’ (БРС, КТС), відны́ ’светлы’ (БРС; лаг., КЭС), ві́дны ’тс’ (Шат.), відный ’светлы, відны, сталы’; ’павабны, здаровы на выгляд’ (Бяльк.). Укр. ви́дний ’ясны, відны’; ’прыкметны, бачны’, рус. смал., калуж., калін., тул. видный ’бачны’; ’рослы, статны, прыгожы’, польск. widny ’ясны, добра асветлены, бачны, прыкметы’, чэш. (кніжн.) vidný ’бачны, прыкметы’, славац. vidný ’поўны святла, ясны’; ’бачны, прыкметы’, славен. víden ’бачны’, серб.-харв. ви̂дан ’ясны, светлы’; ’бачны’; ’вядомы, выдатны’, макед. виден ’выдатны (аб асобе)’; ’важны, значны (аб выніках)’, балг. виден ’бачны’; ’вядомы, выдатны’; ’значны, важны’. Прасл. vidьnъ < vidъ > від (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маторны ’шпаркі, жвавы, спрытны, поўны радасці жыцця’ (Федар. 6; гом., Рам. 8; Мал., Ян.; браг., Шатал.), ’вялікі, доўгі, высокі, бялізны, цяжкі’ (Нас.), чэш. motorný ’жвавы, спраўны, спрытны’, nemotorný ’няўклюдны, непаваротлівы’, ’няспрытны, няспраўны’, славац. nemotorný ’тс’. Ст.-чэш. nemotorný ’непрыемны (пра гук)’, а суч. чэш. мае яшчэ значэнне ’бясформенны, цяжкі на выгляд (воз, бочка, нізкая вежа)’, якое можна аб’яднаць са значэннем ’непаваротлівы, няспрытны’. Найбліжэйшымі адпаведнікамі з’яўляюцца: літ. matarúoti ’махаць бічом, круціць хвастом’, г. зн. ’рабіць частыя рухі’ (Махэк₂, 375), а таксама, магчыма, літ. mèsti ’кідаць’, matãras ’верацяно’, mastýti ’абшываць’, лат. matara ’гібкі дубец’ (Фасмер, 2, 664).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Твор ’прадукт творчай працы’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Гарэц.), твуор ’стварэнне; істота’ (Арх. Федар.). Параўн. укр. твір ’прадукт творчай працы’, стараж.-рус. творъвыгляд’, польск. twór ’прадукт творчай працы’, ’стварэнне, жывая істота’, чэш., славац. tvor ’стварэнне; выраб’, славен. tvȏr ’утварэнне, нарыў’, серб.-харв. тво̑р ’пластыр з бялка на рану’, ст.-слав. творъ ’праца; чын’. Прасл. *tvorъ ’стварэнне, фармаванне, вытворчасць’, аддзеяслоўны назоўнік ад *tvoriti (гл. тварыць1), першапачаткова назва працэсу з наступнай канкрэтызацыяй (Борысь, 657; Бязлай, 3, 253); інакш і менш верагодна *tvoriti ад *tvorъ/*tvarъ, гл. ЕСУМ, 5, 533.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пацёрты

1. прич. потёртый;

2. прич. растёртый;

3. прич. перемя́тый;

4. прил. помя́тый, пода́вленный;

5. прич. натёртый, стёртый;

1-5 см. паце́рці;

6. прил. (об одежде) потёртый, потрёпанный;

7. прил., перен. потрёпанный, потёртый;

п. вы́гляд — потрёпанный (потёртый) вид

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карці́на, -ы, мн. -ы, -цін, ж.

1. Твор жывапісу, выкананы фарбамі.

Карціны мастака М.

Савіцкага.

2. Тое, што можна бачыць, уяўляць у канкрэтных вобразах.

Карціны прыроды.

3. Адлюстраванне чаго-н. у літаратурным творы.

К. бітвы.

К. жыцця сялян.

4. Агульны стан, выгляд чаго-н.

Клінічная к. захворвання.

5. Частка акта ў драматычным творы, якая патрабуе самастойнай дэкарацыі.

Другая к. першага акта.

6. Кінакарціна, кінафільм (разм.).

У кінатэатры ідзе новая к.

|| памянш. карці́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1—3 знач.).

|| прым. карці́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Карцінная галерэя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыда́ць, -да́м, -дасі, -да́сць; -дадзім, -дасце́, -даду́ць; -да́ў, -дала́, -ло́; -да́й; -да́дзены; зак.

1. каго-што. Даць дадаткова.

П. у дапамогу брыгадзе пяць чалавек.

2. чаго. Узмацніць, павялічыць.

П. бадзёрасці.

3. што. Зрабіць якім-н. з выгляду, па характары (са словамі «выгляд», «форма», «аблічча» і інш.).

П. сур’ёзны выраз твару.

4. перан., што. Аднесціся да чаго-н. так або іначай, асэнсаваць (са словамі «значэнне», «сэнс», «увага» і некаторымі інш.).

П. значэнне чыім-н. словам.

Не п. увагі чаму-н.

|| незак. прыдава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць.

|| наз. прыдава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стано́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м.

1. Машына для апрацоўкі (металу, драўніны і пад.), вырабу чаго-н.

Шліфавальны с.

Друкарскі с.

2. Назва розных спецыяльных прыстасаванняў, якія маюць выгляд апоры, падстаўкі.

С. для прыцэльнай стральбы.

С. для прамывання залатога пяску.

3. Металічная аснова, на якой мацуюцца гарматы і кулямёты; лафет.

4. Прыстасаванне, у якое ставяць жывёлу (пры лячэнні, дойцы і пад.); стойла (спец.).

5. Прыстасаванне для ўмацавання палатна, устаноўкі каркаса, скульптурнага матэрыялу пры рабоце над карцінай, скульптурай.

|| прым. станко́вы, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.) і стано́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Станочнае абсталяванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)