фармулёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. фармуляваць.
2. Сфармуляваная думка; формула. Гадзіны з тры я падганяў слова да слова, сказ да сказа, шукаў выразных фармулёвак, апісваў падзеі і факты так, што яны набывалі выразнае грамадска-палітычнае гучанне. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ці́ўканне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ціўкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. На кусту парэчкі весела заціўкала сінічка, і пры кожным ціўканні яна порстка круцілася ва ўсе бакі. Лынькоў. Неба праразалі імклівыя ластаўкі, .. але за лязгатам колаў не было чутно ні іх ціўкання, ні песень. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цо́кат, ‑у, М ‑каце, м.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. цокаць 1, а таксама гукі гэтага дзеяння. А на палянах — там, дзе бор, Пад салаўіны свіст і цокат Ад вечара да позніх зор Зямля і ноч ляжыць упокат. Матэвушаў. Далёка плыве чоткі цокат капыт. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чах, выкл.
1. Выкарыстоўваецца гукапераймальны для абазначэння моцнага адрывістага гуку, які чуецца пры рытмічнай працы, дзеянні і інш. Чах, чах — грызе і грызе жвір і каменне рыдлёўка... Пташнікаў.
2. у знач. вык. Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. чахаць — чахнуць 2. З пісталета ў сасонку — чах! — стрэліў [немец]. Масарэнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шалясце́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. шалясцець, а таксама гукі гэтага дзеяння. Вера пачула шум у вёсцы і адразу вылучыла сярод яго звыклае шалясценне таполяў. Кулакоўскі. [Алесю] вельмі захацелася пабачыць Анежку, пачуць яе смех.., пачуць лёгкае шалясценне.. зялёнай сукенкі, у якой ён бачыў яе апошні раз. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ядна́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. яднаць і яднацца.
2. Адзінства, згуртаванасць. Нас дружба народаў навекі злучыла; У нашым яднанні мы — грозная сіла, — Няма для яе перашкод! Колас. Блок камуністаў і беспартыйных.. увасабляе непарушнае яднанне Камуністычнай партыі, Савецкага ўрада і шырокіх народных мае. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Віскоза ’клейкае цэлюлознае рэчыва, з якога вырабляецца штучны шоўк’ (БРС, КТС). Паходзіць, паводле Крукоўскага, Уплыў, 83, з рус. вискоза, якое запазычана з зах.-еўр. моў і суадносіцца з познелац. viscosus ’ліпкі’ < лац. viscum ’клей’ (Шанскі, 1, В, 105).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гімнасцёрка ’гімнасцёрка’ (БРС). Запазычанне з рус. гимнастерка ’тс’, якое ўзнікла ў 1907–1908 гг. (гл. Шанскі, 1, Г, 75; Фасмер, 1, 407, выводзіць рус. слова з гимнастер ’гімнаст’, але, паводле Шанскага, там жа, такая лексема не існавала наогул).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дзевяно́ста. Рус. девяно́сто, укр. девʼяно́сто, ст.-рус. девѧносто, ст.-польск. dziewiętnosto. Праформа *devę(t)nosъto. Паводле Трубачова (Эт. сл., 4, 220), лічыцца прасл. дыялектызмам. Параўн. лац. nōnāginta і да т. п. Гл. Трубачоў, там жа; Фасмер, 1, 492.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Добрасардэ́чны ’добрасардэчны’ (БРС). Здаецца, запазычанне з рус. добросерде́чный ’тс’, якое, паводле Шанскага (1, Д, Е, Ж, 146–147), з’яўляецца пераафармленнем старога добросе́рдый (форма добросерде́чный вядома з XVII–XVIII стст.). Калькай з рус., відаць, з’яўляецца і добрасардэ́чнасць (рус. добросерде́чность).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)