скі́павы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да скіпа. Скіпавы канат. Скіпавы пад’ёмнік. // Які ажыццяўляецца пры дапамозе скіпаў. Скіпавая падача руды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ску́мбрыевы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да скумбрыі. Скумбрыевая ікра.
2. у знач. наз. ску́мбрыевыя, ‑ых. Тое, што і макрэлевыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
словавытво́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да словавытворнасці (у 1 знач.); які служыць для словавытворнасці, утварае вытворныя словы. Словавытворныя суфіксы назоўнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стараве́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да стараверства, старавера. [Бэла] жыла насупраць стараверскіх могілак, густа зарослых кашкай, акацыямі і старымі бярозамі. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
страле́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да стральца (у 1 знач.), належыць яму. Стралецкі бунт. // Які складаецца са стральцоў. Стралецкае войска.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
су́дны, ‑ая, ‑ае.
Уст. Які мае адносіны да суда, да вядзення судовых спраў.
•••
Судны дзень гл. дзень.
Судны час гл. час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сыраві́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сыравіны, з’яўляецца сыравінай. Сыравінныя рэсурсы. // Які забяспечвае сыравінай, дае сыравіну. Сыравінны раён. Сыравінная зона.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сырцо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сырцу, з’яўляецца сырцом. Сырцовая цэгла. // Зроблены з сырцу. Сырцовай пугаю ўсё сцёбаў каня. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
то́левы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да толю, звязаны з вытворчасцю толю. Толевы завод.
2. Зроблены з толю. Толевы дах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
траві́льны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да траўлення 1. Травільныя работы. // Прызначаны для траўлення, які служыць для траўлення. Травільны раствор.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)