Ка́ін ’пракляты, які не раскаяўся, акаянны’ (Нас.). У даным выпадку не выключаны ўплыў дзеяслова каяць, каяцца або яго вытворных. Параўн. папярэдняе слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́кі, ла́кы (мн.) ’рогі драўляных віл, прызначаных для сена або саломы’ (пін., Нар. лекс.) — усечаная форма з відлакі, якое з польск. widłaki.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вантрабя́нка ’страўнік або тоўстая кішка, начыненая вантробамі’ (БРС, Вешт., Інстр. I); ’каўбаса з вантробаў’ (КСТ). Утворана марфолага-сінтаксічным спосабам ад вантрабяная (каўбаса).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Альта́нка (БРС, Гарэц., Нас.), альтана ’гара, мезанін, балкон’ (Нас.) < польск. altana, altanka (Кюнэ, Poln., 40) < ням. Altane або непасрэдна з італьянскага altana.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Канфіту́ры ’варэнне’ (Сцяшк.), запазычанне з польск. konfitury ’садавіна, засмажаная ў цукры або мёдзе’ < франц. confiture ’закансерваваная садавіна ў цукры’ (Слаўскі, 2, 415).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Карнаву́хі ’з адрэзанымі або абвіслымі вушамі’ (Нас., Шат., Касп., Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Жыв. сл.). Складаны прыметнік. Першая аснова да карна́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ру́капіс ’тэкст, напісаны ад рукі або на друкавальнай машынцы’, ’рукапісны помнік старажытнай пісьменнасці’ (ТСБМ). Складаны назоўнік ад рука (гл.) і пісаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рына́лік ’дзіцячы начны гаршок’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма ад ры́льнік (гл.) або ад рыка (гл.), параўн. польск. дыял. rynik, ст.-чэш. renlík ’горшчык’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сабо́ ’абутак на драўлянай падэшве або выдзеўбаны з дрэва’ (ТСБМ). Праз рус. сабо з франц. sabot ’тс’; аб апошнім гл. СИС, 450.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сланы́ ‘козлы (для пілавання бервяна на дошкі)’ (ашм., Яшк. Мясц.). Хутчэй за ўсё, да папярэдняга слова (гл.) або да слон ‘лава’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)