каро́бачнік, ‑а, м.

Тое, што і карабейнік. Неяк хадзіў быў каробачнік, дык здачы не было ў каробачніка за куплены бацькам ножык-сцізорык. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

му́лка,

1. Прысл. да мулкі.

2. безас. у знач. вык. Цвёрда. Сядзець было нязручна і мулка. Грахоўскі. Мякка сцеле, ды мулка спаць. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

немагчы́ма, безас. у знач. вык.

Няма магчымасці, нельга. [Доктар:] — Дадому дабрацца было немагчыма. Васілевіч. Сучасную развітую літаратуру немагчыма ўявіць без рамана і аповесці. Казека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нудлі́ва,

1. Прысл. да нудлівы.

2. безас. у знач. вык. Пра нудлівасць, тужлівае пачуццё, якое адчувае хто‑н. Неспакойна было на сэрцы, нудліва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падво́канне, ‑я, н.

Месца пад вокнамі знадворку. Вечарам у клубе было прадстаўленне. Усе, хто хацеў паглядзець і не ўмясціліся, па падвоканню стаялі. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падзе́ж, ‑дзяжу, м.

Павальная гібель жывёлы ад якой‑н. хваробы; паморак. Трэба было прымаць неадкладныя захады, каб выратаваць жывёлу ад вернага падзяжу. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падма́нлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць падманлівага. Неяк ноччу прайшоў дождж, і ранкам яблыня, здавалася, акрыяла, ажыла. Толькі гэта было падманлівасцю, часовым узбуджэнне. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падслі́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Разм. Паслініць трохі або дадаткова. [Адам], сагнуўшыся над зверчанай цыгаркай падслініць беражок, каб заляпіць яе, кінуў: — Было [каханне]!.. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пападграба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Падгрэбці ўсё, многае. Трэба было ўсюды пападграбаць шумавінне, пазвозіць яго на ферму, утаптаць у гной. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрыпіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Прыпяць усіх, многіх. Папрыпіналі [мужчыны] коней, разлажылі агонь, перакусілі чаго было дый пачалі на начлег майстравацца. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)