◎ Кумша́ ’сівец’. Параўн. літ. kimša ’мох’ (Сл. паўн.-зах., 2, 570). Структура слова сведчыць на карысць балт. паходжання, але дакладнай крыніцы не знойдзена.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смарда́ ‘парэчкі, смародзіна’ (Бяльк.). Магчыма, вынік моцнай рэдукцыі другога галоснага ў *смарада́ (гл. смародзіна). Але не выключаны ўплыў яшчэ ст.-польск. smard ‘смурод’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стамбо́ль ‘гатунак табаку’ (Янк. 3.). Янкоўскі (там жа, 124) мяркуе, што назва можа быць звязана з назвай Стамбул. Няпэўна; але параўн. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Асто́ркнуць, осто́ркнуты ’спыніцца, пасяліцца, знайсці дах’ (Клімч.). Няясна. Магчыма, да таркаць ’штурхаць, дакранацца’, але семантычна незразумела. Можа да польск. usterknąć ’спатыкнуцца, спаткаць нейкія цяжкасці’?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́лік (БРС). Крукоўскі (Уплыў, 119) лічыць калькай рус. вы́чет, але магчыма і самастойнае бязафікснае ўтварэнне ад вы́лічыць; параўн. польск. wylik, wyticzyć. Гл. таксама лічыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Касаву́рыць ’глядзець коса, убок, касіць вочы’ (Нас.). Слова, безумоўна, складанае. Яго першая частка ўзыходзіць да косы (гл.). Але другая частка застаецца няяснай (магчыма, кантамінаванай).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ква́тарка ’квактуха’ (Мат. Гом.). Ад *квактарка < *квакт‑ ар‑ка. Але месца націску не характэрнае. Мы б чакалі націск на суфіксе (Сцяцко, Афікс. наз., 30).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ку́ндры ’апорнае прыстасаванне дли вясла на плыце’ (Сл. паўн.-зах.). Плытагонная тэрміналогія, як правіла, ням. паходжання. Але ў даным выпадку дакладную крыніцу вызначыць цяжка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кушэ́тка ’невялікая канапа з узгалоўем, але без спінкі’ (франц. coucheite) (ТСБМ, Сцяшк.). Запазычанне праз рус. кушетка ’тс’ з франц. мовы (Шанскі, 2, 8, 464).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Падкі́днік, подкіднік ’бабок трохлісты, Menyanthes trifoliata L.’ (Бейл.). Зыходзячы са словаўтваральнай структуры, утварэнне ад прыметніка *падкідны, які да кідаць (гл.); але семантычная матывацыя невядомая.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)