перапало́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Вельмі моцна спалохаць, напалохаць. [Аўгіня:] — Чаго ашчэрыўся, як звер? Дзяцей насмерць перапалохаў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перату́заць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

1. Давесці да хваравітага, узбуджана-нервовага стану.

2. Разм. Патармасіць усіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перахіхі́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Пераглядваючыся, перагаворваючыся, хіхікаць па якой‑н. прычыне або з каго‑, чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перачапа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Дакрануцца па чарзе да ўсяго, многага або да ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паніза́ць, ‑ніжу, ‑ніжаш, ‑ніжа; зак., каго-што.

1. Нанізаць усё, многае.

2. і без дап. Нізаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папасячы́, ‑сяку, ‑сячэш, ‑сячэ; ‑сячом, ‑сечаце; пр. папасек, ‑секла; зак., каго-што і чаго.

Разм. Сячы доўга, неаднаразова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пара́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., каго.

Прынесці радасць каму‑н., абрадаваць. Кожнаму хацелася дапамагчы дзяўчынцы, парадаваць яе. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

параспе́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Распесціць усіх, многіх. [Марцін:] — Параспешчвала іх маці: такія, пане мой, дзявухі! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасвяці́цца, ‑свячуся, ‑свецішся, ‑свеціцца; зак., у каго.

Уст. Прыняць цасвячэнне ў які‑н. сан, у якое‑н. званне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Абл. Падаіць. [Нявестка], відаць, спярша сваю [карову] пацыркала, а потым ужо спяшалася сюды. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)