талісма́н, ‑а, м.
Паводле забабонных уяўленняў — прадмет, які прыносіць яго ўладальніку шчасце, удачу. У пацвярджэнне таго, што было сказана,.. [Лабановіч] дастаў свой «талісман» — акуратна і прыгожа напісаны карэспандэнцкі білет. Колас. [Уладзік:] — Адзін капітан, звалі яго Ларсен, меў такі талісман, то яго карабель ніякага шторму не баяўся. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таўхе́ль,
Разм.
1. ‑хяля, м. Удар кулаком. Даволі адчувальны таўхель вымусіў аднаго з курсантаў войкнуць. Новікаў.
2. у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. таўхаць — таўхануць і таўхацца — таўхануцца. А .. [козлік] таўхель мяне рогам, і мы ўсе ў рогат: і тата, і мама, і я. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узрушэ́нне, ‑я, н.
Стан паводле знач. дзеясл. узрушыцца; душэўны ўздым, хваляванне. Узрушэнне, выкліканае незвычайнасцю навіны, паступова сплыло. Навуменка. Адразу, як толькі Васіль ступіў на .. перон, яго агарнула радаснае ўзрушэнне. Мележ. Якімі дарагімі паўсталі цяпер у памяці гады вучобы! Здаецца, [не было] ніякіх ні ўзрушэнняў, .. ні турбот. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хада́йніцтва, ‑а, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. хадайнічаць (у 1 знач.).
2. Дакумент з афіцыйнай просьбай аб чым‑н., прадстаўленне на што‑н. Кожны дзень у праўленне прыходзіць нямала розных пісем, заяў, хадайніцтваў. Кулакоўскі. [Бранзельс:] Пішыце новае хадайніцтва. [Мірмановіч:] Я з прынцыпу не буду пісаць. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шабулды́х, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шабулдыхнуцца і шабулдыхнуць. У яму, дзе зімавала бульба, набегла вада. Косцік ішоў, паслізнуўся на гліне і — шабулдых у ваду. С. Александровіч. [Рыбак:] — Падцягнуў.. [шчупака] да берага, хацеў рукамі ўхапіць, ды не ўтрымаўся і — шабулдых у ваду! Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шалява́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шаляваць.
2. Тое, што і шалёўка (у 2 знач.); абшыўка. Я .. паціху, каб не чула маці, — яна акопвала ў гародзе бульбу, аддзіраю ў шаляванні дошку, каб можна было прасадзіць у шчыліну руку і дастаць ластаўчына гняздо. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шы́канне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. шыкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. [Карэнчык] нават намерыўся нешта сказаць, але з губ сарвалася адно толькі шыканне. Колас. Гоман, што прабіваўся там-сям, адразу апаў, але ў суседнім пакоі хтосьці гаманіў. На яго кінуліся нецярплівае шыканне, галасы. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эдэ́м, ‑у, м.
1. Паводле біблейскага падання — краіна, дзе жылі Адам і Ева да іх грэхападзення; рай.
2. перан. Прыгожая мясцовасць; месца, дзе можна бесклапотна і шчасліва жыць. Сын кулака Юхім Кашлаты доўгія гады марыў аб шчаслівым жыцці, аб жыцці ў раі — эдэме. Кудраўцаў.
[Стараж.-яўр.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пу́па ’вада’ (у размове з дзецьмі) (ТС). Адносіцца да т. зв. імітатыўных слоў, пра што сведчыць славен. púpati ’піць’, паводле Сноя (515), “дзіцячая рэдуплікацыя”, пры якой вусны складваюцца так, як быццам бы рыхтуюцца нешта выпіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пуры́ны ’чорныя парэчкі’ (пін., Шатал.). Балтызм (Лаўчутэ, Балтизмы, 127); паводле меркаванняў, крыніцай паслужыла слова тыпу літ. puríena ’расліна мокрых лугоў’, звычайна ’лотаць’, што патрабуе дадатковых тлумачэнняў. Магчыма, звязана з папярэднім словам (гл.), параўн. пурышка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)