жывапло́т, ‑а, М ‑лоце, м.

Рад густа пасаджаных дрэў або кустоў, якія ўтвараюць плот. Абапал старой, брукаванай дарогі выраўнялася, як на чыгунцы, высокія елкі, утварыўшы жываплот, за якім стаялі прысадзістыя яблыні. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жы́тні, ‑яя, ‑яе.

1. Які мае адносіны да жыта. Жытняе поле. □ Агнём вясёлак ззяюць росы У моры жытніх каласоў. Колас.

2. Прыгатаваны з жыта або прадуктаў яго апрацоўкі. Жытняя мука. Жытні хлеб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збе́днены, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад збедніць.

2. Які збедніўся, стаў або прыкінуўся бедным і няшчасным. Яны ўперад ідуць Шляхам бітым, ясным, Ты [аднаасобнік] пляцешся ў хвасце, Збеднены, няшчасны. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звальне́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. звальняць — звольніць і звальняцца — звольніцца; пастаяннае або часовае вызваленне ад працы, службы і пад. Падаць заяву аб звальненні. □ Быў выхадны дзень, салдатам далі звальненне. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зубаска́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.

Разм. неадабр. Смяяцца, жартаваць або насміхацца з каго‑, чаго‑н. — Ты да нас, а мы — да вас! Магамет да гары, а гара — к Магамету, — зубаскаліў Казік. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іеро́гліф, ‑а, м.

1. Фігурны знак у сістэме ідэаграфічнага пісьма, які абазначае цэлае паняцце, склад або гук. Кітайскія іерогліфы. Егіпецкія іерогліфы.

2. толькі мн.; перан. (іеро́гліфы, ‑аў). Пра незразумелае пісьмо, неразборлівы почырк.

[Ад грэч. hieros — свяшчэнны і glyphe — разьба.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ікс, ‑а, м.

1. Назва трэцяй ад канца літары (x) лацінскага алфавіта.

2. Невядомая велічыня, якая абазначаецца гэтай літарай (побач з літарамі y, z). // Умоўнае абазначэнне невядомай або знарок не названай асобы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́бель, ‑лю, м.

Герметычна ізаляваны праваднік (або некалькі такіх праваднікоў у адной ахоўнай абалонцы), які служыць для падводнай і падземнай перадачы электрычнай энергіі, для сігналізацыі, сувязі і пад. Электрычны кабель. Тэлефонны кабель.

[Гал. kabel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вясну́шкі, ‑шак; адз. вяснушка, ‑і, ДМ ‑шцы; ж.

Пігментныя плямкі карычневага або жоўтага колеру (пераважна на твары), якія з’яўляюцца ў некаторых людзей вясной. На худзенькім і бледным тварыку павыступалі вяснушкі. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аква́рыум, ‑а, м.

1. Штучны вадаём або шкляная пасудзіна для ўтрымання і гадоўлі рыб, водных жывёл і раслін. Марскі акварыум.

2. Збудаванне, спецыяльная ўстанова для вывучэння і дэманстрацыі водных жывёл і раслін.

[Лац. aquarium.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)