нарматы́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Спец. Які мае адносіны да нарматыву, з’яўляецца нарматывам.

2. Які вызначае норму, стандарты, правілы. Нарматыўная граматыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нацыяна́льна-вызвале́нчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нацыянальнай барацьбы за вызваленне краіны, народа ад чужаземнага прыгнёту. Нацыянальна-вызваленчы рух.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́варскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да повара. Поварскае ўменне. // Які ўжываецца поварам пры прыгатаванні ежы. Поварская лыжка. Поварскі нож.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

постэмбрыяна́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да часу пасля вызвалення арганізма ад яйцавых і зародкавых абалонак; паслязародкавы. Достэмбрыянальны перыяд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правадны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да провада, правадоў; які ажыццяўляецца пры дапамозе правадоў, па правадах. Правадное вяшчанне. Правадная сувязь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пратэкцы́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Тое, што і пратэкцыянісцкі.

2. Які мае адносіны да пратэкцыі і да пратэкцыянізму (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прафілакты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прафілактыкі. Прафілактычны рамонт машын. // Які прызначаецца, служыць для прафілактыкі. Прафілактычныя сродкі. Прафілактычныя прышчэпкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прахо́дчы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да праходкі (у 2 знач.). // Які прызначаецца, служыць для праходкі (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагру́зачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перагрузкі (у 1 знач.). Перагрузачная работа. // Прызначаны для перагрузкі. Перагрузачныя механізмы. Перагрузачная пляцоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перфара́тарны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да перфаратара. Перфаратарны малаток. Перфаратарны цэх. // Які робіцца пры дапамозе перфаратара. Перфаратарнае бурэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)